Мігелісцкія войны
Мігелісцкія войны (атрымалі сваю назву па імі Мігеля I) — грамадзянскія войны ў Партугаліі ў 1823—1834 гадах паміж прыхільнікамі захавання канстытуцыйнай манархіі, пазней узначаленых Педру IV, і прыхільнікамі абсалютызму на чале з Мігелем Браганскім і каралевай Жаакінай.
Ход падзей
У красавіку 1824 года мігелісты арыштавалі міністраў і акружылі каралеўскі палац, захапіўшы такім чынам уладу, але не змаглі яе ўтрымаць. Кароль бег на англійскім караблі, і прынц Мігель быў высланы з краіны.
У 1826 годзе, пасля смерці Жуана VI, на партугальскі прастол узышоў старэйшы брат Мігеля, Педру I (стаўшы каралём Партугаліі, прыняў імя Педру IV). У сакавіку 1828 года ён адрокся ад партугальскай кароны на карысць сваёй дачкі Марыі, абвясціўшы яе нявестай Мігеля, які з гэтага часу прызначаўся рэгентам. Але 13 сакавіка 1828 года Мігель распусціў канстытуцыйныя кортэсы і абвясціў сябе каралём. Аднак аднаўленне абсалютызму прывяло да шэрагу антыўрадавых выступленняў з боку канстытуцыяналістаў, базай якіх стаў востраў Тэрсейра.
8—9 ліпеня 1832 года пры падтрымцы Англіі і Францыі канстытуцыяналісты занялі Порту, а ў пачатку 1833 года — Алгарві, 24 ліпеня таго ж года ім удалося захапіць Лісабон.
26 мая 1834 года ў Эвары было падпісана пагадненне, паводле якога Мігель абавязваўся пакінуць Партугалію і больш не з'яўляцца на Пірэнейскім паўвостраве. Грамадзянская вайна завяршылася перамогай канстытуцыяналістаў.
Гл. таксама
Спасылкі
- Мигелистские войны (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Igrejabranca. Вайна двух братоў Архівавана 24 мая 2008.