Міжнародны альянс даследчых універсітэтаў
Міжнародны альянс даследчых універсітэтаў (англ.: International Alliance of Research Universities) — гэта аб'яднанне вядучых даследчых універсітэтаў свету, якія падзяляюць аднолькавае бачанне будучыні вышэйшай адукацыі, у прыватнасці, адукацыі будучых лідараў.
Альянс быў заснаваны ў канцы 2005 года і пачаў дзейнасць 14 студзеня 2006 года.
Сябры альянса сумесна вырашаюць найважнейшыя задачы, якія стаяць сёння перад чалавецтвам. У якасці адной з ключавых ініцыятываў імі вызначаны доўгатэрміновыя рашэнні ў галіне змены клімату. У 2009 годзе альянсам быў паспяхова арганізаваны міжнародны навуковы кангрэс па змене клімату. Сябры альянсу таксама супрацоўнічаюць па шэрагу навукова-даследчых праектаў, якія адносяцца да старэння, даўгалецця і здароўя чалавека, глабальнай бяспекі і ўстойлівага развіцця.
Альянсам распрацаваны шэраг праграм па абмене студэнтамі, павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў і ўмацаванні міжуніверсітэцкіх сувязей.
Сябры альянса
- Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт
- Ельскі ўніверсітэт
- Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі
- Капенгагенскі ўніверсітэт
- Кембрыджскі ўніверсітэт
- Оксфардскі ўніверсітэт
- Пекінскі ўніверсітэт
- Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт
- Такійскі ўніверсітэт
- Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх