Мікалай Паўлавіч Шышкін
Мікалай Паўлавіч Шышкін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Манарх | Мікалай II | ||||||
Папярэднік | Аляксей Барысавіч Лабанаў-Растоўскі | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 жніўня 1830 Яраслаўль |
||||||
Смерць |
11 лістапада 1902 (72 гады) Гатчына |
||||||
Бацька | Q123855397? | ||||||
Маці | Q123855437? | ||||||
Жонка | Varvara Shakhovskaya[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Паўлавіч Шышкін, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр замежных спраў з 1896 па 1897 год.
Біяграфія
З 1847 года служыў у канцылярыі яраслаўскага губернатара. У 1853 годзе перайшоў на службу ў азіяцкі дэпартамент МЗС. Сакратар генеральнага консульства ў Бухарэсце (1859), консул у Адрыянопалі (1861), генеральны консул у Бялградзе (1863), дыпламатычны агент і генеральны консул у Сербіі (1868). Пасланец у ЗША (1875), Грэцыі (1880), Швецыі і Нарвегіі (1884).
З 1891 года знаходзіўся на пасадзе таварыша міністра замежных спраў; з 14 студзеня 1895 года — часовы кіраўнік МЗС; міністр з 19 жніўня 1896 да 1 студзеня 1897 года.