Мікалай Анісімавіч Шчолакаў

Мікалай Анісімавіч Шчолакаў
руск.: Николай Анисимович Щёлоков
Сцяг Міністр унутраных спраў СССР
17 верасня 1966 — 17 снежня 1982
Кіраўнік урада Аляксей Касыгін
Мікалай Ціханаў
Папярэднік Мікалай Паўлавіч Дудараў
Пераемнік Віталь Васільевіч Федарчук

Нараджэнне 26 лістапада 1910(1910-11-26)
Смерць 13 снежня 1984(1984-12-13)[1][2] (74 гады)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Прафесія металург
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць СССР
Званне генерал арміі
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Анісімавіч Шчолакаў (руск.: Николай Анисимович Щёлоков; 26 лістапада 1910, станцыя Алмазная, Луганская вобласць — 13 снежня 1984, Масква) — савецкі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Луганскай вобласці 26 лістапада 1910 года. У 1929 годзе паступіў у Днепрапятроўскі металургічны інстытут, які скончыў у 1933 годзе. Працаваў інжынерам з 1933 па 1938 год. У 1934—1935 гадах праходзіў службу ў РСЧА. З 1938 года — на дзяржаўнай службе ў Днепрапятроўскай вобласці, дзе працаваў да 1941 года. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны служыць на кіруючых пасадах у РСЧА. Пасля заканчэння вайны з 1946 года па 1951 год на партыйнай і дзяржаўнай працы ва Украіне. У 1951—1966 гадах — на партыйнай і дзяржаўнай працы ў Малдове. Прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў СССР у 1966 годзе, знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1982 года. Быў адхілены ў сувязі з расследаваннем з нагоды карупцыі ў шэрагах МУС, пачатым Ю. Андропавым пасля забойства міліцыянтамі маёра КДБ СССР. 7 снежня 1984 года быў выключаны з КПСС, 13 снежня 1984 года здзейсніў самагубства.

Зноскі

  1. Nikolai Shchelokov — 2010.
  2. Bibliothèque nationale de France Nikolaj Anisimovič Ŝëlokov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі