Мілаш Мацаўрак

Мілаш Мацаўрак
чэшск.: Miloš Macourek
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 снежня 1926(1926-12-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 2002(2002-09-30)[1][2][…] (75 гадоў) ці 1 кастрычніка 2002(2002-10-01)[4] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, драматург, сцэнарыст, драматург, рэжысёр, празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык
Гады творчасці 19582002
Жанр казка, фантастыка і гумар[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мі́лаш Ма́цаўрак (чэшск.: Miloš Macourek; 2 снежня 1926, Кромержыж — 30 верасня 2002, Прага[6]) — чэшскі паэт, пісьменнік, драматург, сцэнарыст[7], казачнік.

Біяграфія

У 1953—1960 Мілаш Мацаўрак працаваў выкладчыкам гісторыі мастацтва; пазней працаваў драматургам на кінастудыі Barrandov Studios.

Творчасць

Аўтар дзіцячых кніг, тэлесерыялаў і камедый.

Літаратурную творчасць пачаў як паэт, аднак пасля першай выдадзенай кнігі вершаў выдаў некалькі кніг казак, якія былі перакладзены на шматлікія мовы.

У гэты ж час Мілаш Мацаўрак пачаў пісаць кінасцэнары. У кіно ў яго склаліся шчыльныя творчыя саюзы з рэжысёрамі Вацлавам Ворлічкам і Олдржыхам Ліпскім.

Сталым ілюстратарам ягоных казак стаў графік Адольф Борн, разам з якім яны стварылі серыял пра прыгоды шкаляроў Маха і Шэбеставу, які выходзіў адначасна ў мультыплікацыйным і кніжным варыянтах.

Кнігі

  • «Živočichopis»
  • «Казкі»
  • «Mravenečník v početnici»
  • «Ostrov pro šest tisíc budíků»
  • «Světe, div se»
  • «Žofka»
  • «Žofka ředitelkou zoo»
  • «Láska a dělová koule: povídky a bajky»
  • «Člověk by nevěřil svým očím»
  • «Якуб і дзвесце дзядуляў»
  • «Мах і Шэбестава»
  • «Жырафа ці тульпан?»

Фільмы і тэлеспектаклі

  • «Хто хоча забіць Джэсі?» (1966)
  • «Я забіў Эйнштэйна, спадарства» (1969)
  • «Чатырох забойстваў дастаткова, каханы»
  • «Спадару, вы ўдава!» (1970)
  • «Дзяўчына на мятле» (1971)
  • «Як утапіць доктара Мрачка» (1974)
  • «Цырк у цырку» (1975)
  • «Шэсць мядзведзяў і Цыбулька»
  • «Заўтра падымуся і апякуся гарбатай» (1977)
  • «Арабела» (1979)
  • «Госці з Галактыкі» (1981)
  • «Лятаючы Чэстмір» (1983)
  • «Тры мушкецёры»
  • «Букет» (2000)
  • «Мах, Шэбестава і чароўныя навушнікі» (2001)

Коміксы

  • «Мюрыэль і анёлы» (1969)
  • «Мюрыэль і аранжавая смерць» (1969/1970)
  • «Перуанскі дзённік» (1984)

Зноскі

  1. а б Miloš Macourek // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
  3. а б Evidence zájmových osob StB
  4. Miloš Macourek // Encyklopedie Kroměříže — 2020. Праверана 2 мая 2024.
  5. The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Zemřel scenárista Miloš Macourek (чэшск.). iDnes. Mladá fronta DNES (30 верасня 2020). Праверана 27 February 2011.
  7. Miloš Macourek (чэшск.). Slovník české literatury po roce 1945 (27 лютага 2011).

Спасылкі