Мінская губерня

Мінская губерня
Минская губернія
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Мінск
Дата ўтварэння 23 сакавіка 1793
Дата скасавання 1921
Насельніцтва (пач. ХХ ст.) 2 539 100
Плошча 91 213 км²
Мінская губерня, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі. Існавала ў складзе Расійскай імперыі ў 1793—1917 гадах, а пазней затым да канца (у 1921 годзе) польска-савецкай вайны.

У пачатку XX ст. плошча яе тэрыторыі складала каля 91 213 км², а колькасць насельніцтва — 2 539 100 чалавек.

Заснаванне адміністрацыі

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Расійская імперыя атрымала значную частку цэнтральнай тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, менавіта з якой і была створана новая губерня — «Мінская губерня» з цэнтрам у Мінску. Афіцыйна губерня як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка была створана ўказам расійскай імператрыцы Кацярыны II ад 23 красавіка 1793 года. У ходзе адміністрацыйнай рэформы ў Расійскай імперыі указам расійскай імператрыцы Кацярыны II ад 3 мая 1795 года Мінская губерня была перайменавана (што датычылася і іншых губерняў імперыі) у Мінскае намесніцтва, а з пачаткам царавання расійскага імператара Паўла І Мінскае намесніцтва (як і іншыя намесніцтвы імперыі) было перайменавана 12 снежня 1796 назад у «Мінскую губерню».

Афіцыйна адміністрацыйныя ўстановы пачалі працаваць з 22 верасня (2 кастрычніка) 1795, а кіраванне стала ажыццяўляцца па прынятым у 1775 годзе у Расійскай імперыі «Устанаўленні кіравання губерняў Усерасійскай імперыі»: у Мінску адкрыліся Мінскае намесніцкае праўленне, судовыя (крымінальная і грамадзянская) палаты, казённая палата, сумленны суд, прыказ грамадскага нагляду, верхні земскі суд, губернскі магістрат і верхняя расправа[крыніца?].

Гісторыя

З 1793 па 1801 гады Мінская губерня ўваходзіла ў склад Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага генерал-губернатарства (і яго пераемнікаў — Мінскага, Валынскага і Брацлаўскага генерал-губернатарства і Мінскага, Валынскага і Падольскага ваеннае губернатарства).

У 1801—1808 гадах Мінская губерня ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваеннага губернатарства (1801—1832). Пасля не ўваходзіла ў склад якога-небудзь генерал-губернатарства. У 1812—1815 гадах уваходзіла ў склад Мінскага ваеннага губернатарства, а пасля зноў не ўваходзіла ў склад якога-небудзь генерал-губернатарства.

З 8 студзеня па 13 красавіка 1831 года ўваходзіла ў склад Віцебскага генерал-губернатарства (1823—1856). 13 красавіка 1831 года Мінская губерня была вылучана са складу Віцебскага генерал-губернатарства і перайшла (13 красавіка — 31 ліпеня 1831 года) пад уладу Галоўнакамандуючага Рэзервовай арміяй, а пасля (31 ліпеня — 6 кастрычніка 1831 года) Галоўнакамандуючага Дзеючай арміяй. Паралельна было створана таксама Мінскае часовае ваеннае губернатарства (31 красавіка 1831 года — 22 студзеня 1832 года) для задушэння паўстання 1830—1831 гадоў у Мінскай губерні і далейшага арышта і прыцягнення да следства яго удзельнікаў.

З 1834 года па 17 лютага 1856 года і з 16 жніўня 1862 года па 22 снежня 1870 года Мінская губерня ўваходзіла ў склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства (1832—1864), перайменаванага 24 лютага 1864 года ў Віленскае генерал-губернатарства (1864—1912). У 1861—1862 і 1863—1864 гадах таксама існавала Мінскае часовае ваеннае губернатарства.

З 7 лістапада 1917 года Мінская губерня ў складзе Заходняй вобласці, мела 9 паветаў: Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі, Навагрудскі, Пінскі, Рэчыцкі, Слуцкі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мінская губерня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Мінская губерня ўвайшла ў Беларускую ССР, часова знаходзілася ў складзе ЛітБел ССР, з ліпеня 1920 года — у БССР.

У лютым 1919 года ўтвораны Баранавіцкі павет, 26 красавіка Рэчыцкі павет далучаны да Гомельскай губерні. З 29 жніўня 1919 года ў сувязі з акупацыяй большасці тэрыторыі польскімі войскамі падчас польска-савецкай вайны неакупаваная частка Мінскай губерні — Мазырскі і часткі Бабруйскага, Барысаўскага і Ігуменскага паветаў — перададзена ў склад Гомельскай губерні (вернута 10 жніўня 1920 года). 29 ліпеня 1920 года ўтвораны Нясвіжскі павет.

18 сакавіка 1921 года, пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора, губерня перастала існаваць, бо засталася адзінай у складзе БССР (Віленская і Гродзенская губерні амаль цалкам апынуліся ў Польшчы, як і частка тэрыторыі Мінскай губерні). У складзе БССР з Мінскай губерні засталіся тэрыторыі Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мазырскага, Менскага, Слуцкага паветаў, якія сталі ўваходзіць у БССР непасрэдна.

Паветы

З 1793 па 1843 гады павятовы склад Мінскай губерні мяняўся некалькі разоў.

Спісы галоўных чыноўнікаў

Адукацыя

23 красавіка 1913 года мінскі губернатар Аляксей Гірс выдаў сакрэтны ўказ, каб вучыць рэлігіі беларускамоўных дзяцей толькі на рускай мове[1].

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў заходніх губернях была знятая забарона польскамоўнай асветы. У школьным годзе 1917/1918 у Мінскай губерні зявіліся 243 польскамоўныя школы, у тым ліку сярэднія ў Койданове і Нясвіжы. Паводле афіцыйных звестак у іх навучалася 11 199 дзяцей, значыць амаль 1/4 усіх навучэнцаў на тэрыторыі гэтай губерні. Па-за Мінскам адукацыя на польскай мове асабліва развівалася у паветах: Ігуменскім, Слуцкім і Барысаўскім.[2]

Земскае самакіраванне (1911)

Артыкул «Земствы на Літве» пра мінскае, віцебскае і магілёўскае губернскія земствы ў варшаўскай газеце «Świat» (№ 11, 1912 г.) — з фатаграфіямі Эдварда Вайніловіча, Рамана Скірмунта, Юзафа Свянціцкага, Станіслава Хржанстоўскага, мінскага губернскага маршалка Аляксандра Далгаво-Сабурава і іншых членаў мінскага земства

Па прычыне Студзеньскага паўстання 1863—1864 гадоў у Мінскай губерні (як і ў іншых губернях Заходняга края) не былі ўведзены земствы (земскае самакіраванне) у 1860-х гадах. Толькі ў 1911 годзе былі ўведзены земствы ў 6 губернях Заходняга края  (руск.), у тым ліку і ў Мінскай губерні.

У 1914—1915 гадах выдаваўся часопіс «Вестник Минского губернского земства».

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 33.
  2. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 46.

Літаратура

  • Філатава А. М. Мінская губерня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Минская губерния / сост. И. Зеленский. — Санкт-Петербург : Воен. тип., 1864. — Ч. 1. — 672 с.
  • Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Минская губерния / сост. И. Зеленский. — СПб. : Воен. тип., 1864. — Ч. 2. — 701 с.
  • Минская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1793—1917) / Сост. Т. Е. Леонтьева. — Мн : Бел НИИДАД, 2006. — 392 с.
  • Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства, 1793—1917: биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск : Беларусь, 2016. — 396 с.
  • Раюк А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Мінскай губерні ў 1795—1863 гг. / А.Р. Раюк // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2020. — №1. — С. 58—63.
  • Раюк А.Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795–1863 гг. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 406—412.
  • Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918 / D. Tarasiuk. — Lublin : Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. — 211 s. ISBN 978-83-227-2629-7.

Спасылкі