Мірдза Бэндрупэ

Мірдза Бэндрупэ
лат.: Mirdza Bendrupe
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка, дзіцячая пісьменніца
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1910(1910-10-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1995(1995-07-30)[1] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы

Мірдза Бэндрупэ (лат.: Mirdza Bendrupe; 23 кастрычніка 1910 — 30 ліпеня 1995) — латышская паэтэса, пісьменніца і перакладчыца.

Біяграфія

Нарадзілася ў Латвіі. У 1914 годзе сям’я пераехала ў Маскву, у 1917 годзе пасля хваробы і смерці бацькі вярнулася ў Латвію. Вучылася ў Елгаве, у 1926 годзе надрукавала ў газеце першы верш. У 1928 годзе скончыла класічную гімназію ў Рызе. Працавала машыністкай, перакладала для Латвійскай нацыянальнай оперы. У 1936—1939 гг. замужам за пісьменнікам Янісам Скучам.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны працавала на Рыжскай кінастудыі старэйшым рэдактарам (1947—1948), пазней перакладчыцай тэкстаў, займалася дубляжам фільмаў. У 1956 годзе прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР.

У 1957 годзе ўпершыню пабывала ў Крыме. На працягу некалькіх гадоў прыязджала сюды, пакуль у сярэдзіне 1960-х гадоў не пасялілася ў Планерскім (Кактэбель), дзе жыла да 1978 года.

Апошняй буйной працай Бэндрупэ, выкананай ужо ў перыяд аднаўлення незалежнасці Латвіі, быў пераклад Бхагавадгіты (1995).

Крыніцы

  1. а б Mirdza Bendrupe // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nacionālā enciklopēdija — 2018.