Міхась Васілёк
Міхась Васілёк | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Восіпавіч Касцевіч |
Псеўданімы | Міхась Васілёк, Язэп Гром |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1960 (54 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Польская Рэспубліка, СССР |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) (канфіскаваны) |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
![]() |

Міхась Васілёк, сапр. Міхаіл Восіпавіч Касцевіч (14 лістапада 1905, в. Баброўня, цяпер Гродзенскі раён — 3 верасня 1960; Псеўданімы: Язэп Гром) — беларускі паэт[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і лесніка, пляменнік Макара Касцевіча (Краўцова). Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 у расійскім Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. У 1922 вярнуўся на радзіму.
Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму[1]. У 1939 быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон[1]. У жніўні 1941 уцёк з палону, дабраўся да родных мясцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу[1]. Кіраваў Скідальскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псеўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку.
Пасля вызвалення працаваў у скідальскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1944—1946), пазней — у абласной газеце «Гродзенская праўда». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1945).
Памёр у Гродне, пахаваны на праваслаўных гродзенскіх могілках.
Творчасць
У друку выступаў з 1926 года[1] у віленскіх выданнях.
Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» выйшаў у Вільні ў 1929 годзе. У 1937 годзе адміністрацыйная ўлада наклала на яго канфіскацыю[2]. Рукапіс другога зборніка быў канфіскаваны дэфензівай і знішчаны (1934). У 1937 годзе ў Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў».
У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).
Ушанаванне памяці
У Горадні імем паэта названа вуліца, на якой стаяў дом паэта.
Зноскі
Літаратура
- Васілёк Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Міхась Васілёк // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.