Міхаіл Аляксандравіч Казакевіч
Поўнае імя | Міхаіл Аляксандравіч Казакевіч | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 мая 2002[1] (22 гады) |
||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Рост | 188 см | ||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб | Дынама (Брэст) | ||||||
Нумар | 16 | ||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||
|
|||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Міхаіл Казакевіч (нар. 19 мая 2002, Жабінка) — беларускі футбаліст, брамнік брэсцкага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
Доўгі час займаўся ў сталічным РДВАР, а летам 2019 года далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама», у 2020 годзе пачаў падцягвацца да дубля. У пачатку 2021 года, калі брэсцкі клуб пакінула большасць складу, стаў трэніравацца з асноўнай камандай і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[2]. У 2021 годзе быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе, гуляў за дубль.
2 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча з «Іслаччу» (2:2). Далей чаргаваўся ў складзе з Радзівонам Сямукам, а з лета, калі Сямук пакінуў клуб, застаўся асноўным брамнікам каманды. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца сезона 2023[3]. У снежні 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з «Дынама»[4].
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Казахстана (1:1).
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2020 | дубль | Дынама | 1 | −0 | |
2021 | дубль | Дынама | ? | −? | |
2022 | Д1 | Дынама | 23 | −30 | |
2023 | Д1 | Дынама | 22 | −38 |
Крыніцы
- ↑ а б https://dynamo-brest.by/player/mikhail-kozakevich
- ↑ Футбол. 18-летний вратарь Михаил Козакевич оформил двухлетнее соглашение с брестским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2022. Праверана 5 красавіка 2022.
- ↑ Козакевич продлил контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (9 снежня 2022). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Михаил Козакевич продлил контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (25 снежня 2023). Праверана 7 лютага 2024.