Міхаіл Дзмітрыевіч Мартыненка
Міхаіл Дзмітрыевіч Мартыненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2011 |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1971) |
Альма-матар |
Міхаіл Дзмітрыевіч Мартыненка (н. 22 кастрычніка 1937, в. Крупская[2], Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1972, Некаторыя прасторавыя задачы тэорыі пругкасці), прафесар (1976).
Біяграфія
Скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). З 1971 г. працуе ў БДУ. Навуковыя працы па інтэгральных раўнаннях і іх дастасаваннях. Распрацаваў новы метад інтэгральных раўнанняў для эліптычных краявых задач у абсягах складанай будовы і парабалічных задач без пачатковых звестак, прапанаваў метад дэльта-падобнай апраксімацыі для развязання інтэгральных раўнанняў першага роду.
Навуковыя працы
- Развитие теории контактных задач в СССР. М., 1976;
- Метод квазифункций Грина в механике деформируемого твердого тела. Мн., 1993 (разам з М.Жураўковым);
- Теоретические основы деформационной механики блочно-слоистого массива соляных горных пород. Мн., 1995 (разам з М.Жураўковым).
Зноскі
- ↑ а б https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/36833/1/136.pdf
- ↑ частка вёскі Круг-Рудка
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 140. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).