Міхаіл I Камнін Дука
Міхаіл I Камнін Дука | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Μιχαήλ Κομνηνός Δούκας | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Феадор Камнін Дука | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XII стагоддзе | ||||||
Смерць |
1215
|
||||||
Род | Ангелы | ||||||
Бацька | Іаан Дука | ||||||
Маці | NN, concubine[d][1] | ||||||
Дзеці | Міхаіл II Камнін Дука[d] і Феадора Камніна Дука[d] | ||||||
![]() |
Міхаіл I Камнін Дука (грэч. Μιχαήλ Κομνηνός Δούκας; пам. 1215), якога часта памылкова называюць Міхаілам Ангелам — заснавальнік Эпірскага царства, які кіраваў ім з 1205 па 1215 года.
Паходжанне
Міхаіл быў незаконным сынам севастакратара Іаана Дукі, і быў кузенам адразу двух імператараў: Ісака II і Аляксея III. Такім чынам, у яго жылах цякла кроў адразу трох найбольш знатных візантыйскіх сямействаў: Анелаў, Дукаў і Камнінаў[2].
Да 1204 года Міхаіл паспеў пабываць губернатарам малаазійскай фемы Меласы і Меланаўдыян, але ў 1201 годзе перабег у Канійскі султанат, адкуль праводзіў спусташальныя набегі на сваю радзіму[3].
Здабыццё ўлады
У 1204 годзе, пасля ўзяцця Канстанцінопаля крыжакамі, Дука трапіў у світу Баніфацыя Манферацкага. Той атрымаў у сваё валоданне каралеўства Фесалонікі і Грэцыю. Па яго даручэнні ён адправіўся ў фему Нікопаліс, дзе мясцовыя архонты паўсталі супраць яе намесніка Сенекарыма. Той неўзабаве памёр, а Міхаіл ажаніўся з яго ўдавой (ці дачкой), тым самым стаўшы гаспадаром Эпіра[3].
У рэгіён знаходзілася мноства бежанцаў з Канстанцінопаля, Фесаліі і Пелапанеса, але на ніве збавіцеля рамеяў у Міхаіла з'явіўся канкурэнт. У Малой Азіі з'явілася Нікейская імперыя, главу якой Феадора I Ласкарыса падтрымліваў канстанцінопальскі патрыярх Іаан X Каматыр. Нягледзячы на супярэчнасці, нікеец адпусціў да Міхаіла яго брата Феадора, які пакляўся ў вернасці як самаму імператару, так і яго нашчадкам[2].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Byzantium1204_ru.png/220px-Byzantium1204_ru.png)
Камнін аказваў сур'ёзнае супраціўленне нападам Баніфацыя, і выдаў сваю дачку за брата імператара Раманіі Генрыха Фландрскага. Варта адзначыць, што гэты крок не перашкодзіў яму заставацца ворагам лацінян. У 1210 годзе валадар Эпіра разам з венецыянцамі напаў на Фесалонікі, але Генрых змог адваяваць горад, і вымусіў Міхаіла заключыць саюз[3].
Міхаіл пачаў захоп стратэгічна важных гарадоў: у 1212 годзе ад лацінян быў вычышчаны фесалійскі горад Ларыса, у 1214 годзе венецыянцы страцілі Дырахій і Корфу. Таксама былі заняты порты ў Карынфскім заліве. У 1215 годзе Дука пачаў вайну супраць Сербіі, выступіўшы на баку Лацінскай імперыі і Другога балгарскага царства, але быў зарэзаны ва ўласнай пасцелі адным са слуг. Прастол яго царства перайшоў па спадчыне да яго брата Феадора Камніна Дукі[3].
Сям'я
Міхаіл I ажаніўся з дачкой, паводле іншай версіі — жонкай, намесніка фемы Нікопаліс Сенекарыма:
- Канстанцін Камнін Дука, які памёр маладым.
- Феадора Камніна Дука.
- Марыя Камніна Дукіня — жонка Канстанціна Мелісіна.
Ад другой жонкі, чыё імя невядома, у Міхаіла было прынамсі адно дзіця:
- Міхаіл II Камнін Дука — стаў царом эпірскім у 1230 годзе.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б Васильев А. А. История Византийской Империи. Том 2. Глава 2. Глава 2. Никейская Империя (1204-1261).
- ↑ а б в г Успенский Ф. И. История Византийской Империи. Том 5. Глава III. Эпирское государство в XIII в. — 2002.
Літаратура
- Васильев А. А. История Византийской империи. — М.: Алетейя, 2000. — Т. 2: Латинское Владычество на Востоке. Эпоха Никейской и Латинской империи.. — ISBN 978-5-403-01726-8.
- Успенский Ф. И. Глава III. Эпирское государство в XIII в. // История Византийской империи. В 5 т. — М.: АСТ, Астрель, 2005. — Т. 5. — 558 с. — ISBN 5-271-03856-4.
- The Oxford Dictionary of Byzantium, Oxford University Press, 1991.
- K. Varzos, Ē genealogia tōn Komnēnōn (Thessalonica, 1984) vol. 2 pp. 669–689.