Нажай-Юрт
Сяло
| ||||||||||||||||||||
Нажай-Ю́рт (руск.: Ножа́й-Ю́рт, чач.: Нажи-Йурт) — сяло ў Чачэнскай Рэспубліцы. Адміністрацыйны цэнтр Нажай-Юртаўскага раёна. Утварае муніцыпальнае ўтварэнне Нажай-Юртаўскае сельскае паселішча. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Чачні, па абодвух берагах ракі Ямансу, за 90 км на паўднёвы ўсход ад горада Грозны і за 25 км на паўднёвы захад ад Хасавюрта.
Бліжэйшыя населеныя пункты: на поўначы — сёлы Балансу і Ямансу, на паўночным усходзе — вёскі Чапаева і Навалакскае, на паўднёвым усходзе — сяло Чурч-Ірзу, на поўдні — сёлы Більты і Мехкешты, на паўднёвым захадзе — сёлы Ішхой, Рагун-Кажа і Айці-Мохк, на захадзе — сяло Беці-Мохк і на паўночным захадзе — сяло Новы Замай-Юрт.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Залімхан Анварбегавіч Дундараў, беларускі хірург