Наларбар
На́ларбар (англ.: Nullarbor Plain) або Нааларбар — раўніна ў Аўстраліі, уяўляе сабою значную плошчу плоскай, практычна пазбаўленай дрэў пустыннай або паўпустыннай мясцовасці, размешчанай на поўнач ад Вялікага Аўстралійскага заліва. Назва Наларбар паходзіць ад лац.: nullus: 'нішто' ці 'ніводны' і лац.: arbor: 'дрэва'. Абарыгенская назва гэтай мясцовасці 'Oondiri' азначае 'бязводны'. Гэта самы вялікі ў свеце адзіны маналіт вапняка, які займае плошчу каля 200 000 км² (77 200 кв міль). У самай шырокай зоне раўніна распасціраецца на 1 200 км з усходу на захад паміж штатамі Паўднёвая Аўстралія і Заходняя Аўстралія.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).