Nephrops norvegicus Linnaeus, 1758
Нарвежскі амар (Nephrops norvegicus) — від амараў з атрада дзесяціногіх ракападобных, якія жывуць у Атлантычным акіяне, Міжземным і Паўночным моры.
Асноўнымі рысамі нарвежскага амара з'яўляюцца дзве даўгаватыя клюшні. Самкі дасягаюць памераў да 20 см, самцы — да 24 см у даўжыню. Аднак большасць з вылаўленых ў нашы дні нарвежскіх амараў толькі зрэдку перавышае памер у 15 см.