Наркалепсія
Наркалепсія | |
---|---|
МКХ-10 | G47.4 |
МКХ-9 | 347 |
OMIM | 161400 |
DiseasesDB | 8801 |
MedlinePlus | 000802 |
eMedicine | neuro/522 |
MeSH | D009290 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наркалепсія (ад стар.-грэч.: νάρκη — здранцвенне, сон і λῆψις — прыступ); сінонімы: хвароба Жаліно, эсэнцыяльная наркалепсія, — захворванне нервовай сістэмы, якое адносіцца да гіперсомній , характарызуецца дзённымі прыступамі непераадольнай дрымотнасці і прыступамі раптоўнага засынання, прыступамі катаплексіі , то бок раптоўнай страты цягліцавага тонусу пры яснай свядомасці, парушэннямі начнога сну, з’яўленнямі гіпнагагічных (пры засынанні) і гіпнапампічных (пры абуджэнні) галюцынацый. Часам адзначаецца кароткачасовая паралізаванасць цела адразу пасля абуджэння.
Этыялогія і тэрапія
Да цяперашняга часу прычыны развіцця наркалепсіі недастаткова вывучаныя. Выпадкі захворвання хранічнай наркалепсіяй былі адзначаны ў 2014 годзе ў Нарвегіі. У двух дзяцей дыягнаставалі наркалепсію пасля таго, як ім была зробленая вакцынацыя прэпаратам «Pandemrix» супраць свінога грыпу[1]. Прапанаваная на сённяшні дзень тэрапія здольная змякчыць сімптомы захворвання, але не дапамагае ад яго пазбавіцца. Асноўная тэрапія — прэпараты на аснове псіхастымулятараў класу фенэтыламінаў, такіх як амфетамін і метылфенідат, апошні час часцей ужываецца прэпараты на аснове псіхастымулятараў новага тыпу — мадафінілу і яго энантыямераў і прэкурсораў. У краінах, дзе псіхастымулятары адсутнічаюць у медыцынскай практыцы, якой-небудзь эфектыўнай тэрапіі наркалепсіі няма.
Распаўсюджанасць
Звычайна наркалепсія развіваецца ў маладых людзей, часцей у мужчын. Меркавана хвароба мае спадчынны характар у спалучэнні з вонкавым правакуючым фактарам, такім, як вірусныя захворванні[2].
Распаўсюджанасць наркалепсіі ў развітых краінах складае 20-40 на 100 000 чалавек[3].
Зноскі
- ↑ Barn skadet av vaksine .
- ↑ Harvey Simon, Associate Prof of Medicine, Harvard University; David Zieve. Narcolepsy Causes(недаступная спасылка). University of Maryland Medical Center. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 13 красавіка 2012.
- ↑ Загадочная болезнь нарколепсия: кто ей страдает и можно ли излечиться — артыкул у «АиФ Здоровье»
Літаратура
- Вейн А.М. Гиперсомнический синдром (Нарколепсия и другие формы патологической сонливости). — М.: Медицина, 1966.