Наталля Пятроўна Машэрава
Наталля Пятроўна Машэрава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 красавіка 1945 (79 гадоў) |
||||||
Бацька | Пётр Міронавіч Машэраў | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук | ||||||
Месца працы |
Ната́лля Пятроўна Машэрава (18 красавіка 1945) — беларуская палітычны дзеяч, дачка Пятра Машэрава. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Біяграфія
Паводле адукацыі філолаг. Увосень 2000 абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання па Заходняй выбарчай акрузе № 102, прычым у першым туры выбараў сярод яе супернікаў быў былы прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Чыгір. Перамогу яе шмат у чым забяспечыла яе актыўная праца па ўмацаванні інтэграцыйных працэсаў з Расіяй, стварэнню Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Высоўвала сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у 2001, ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь была зарэгістраваная, але да завяршэння тэрміна збору подпісаў адклікала сваю заяву.
Зноскі
Спасылкі
- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 14 верасня 2010. (руск.)