Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША

Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША
Выява лагатыпа
Краіна
Адрас 8600 Rockville Pike, Bethesda, MD 20894[3][4][…]
Заснавана 1836
Філіялы Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША і National Network of Libraries of Medicine[d]
Код ISIL US-DNLM і US-dnlm
Іншая інфармацыя
Дырэктар Patricia Flatley Brennan[d][5]
Вэб-сайт nlm.nih.gov (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША (NLM) — самая вялікая медыцынская бібліятэка ў свеце, заснаваная ў 1836 годзе.

Размешчана ў Бэтэсда (штат Мэрыленд, ЗША) і з’яўляецца адной з устаноў Нацыянальных інстытутаў здароўя (NIH). NLM каардынуе працу 6000 медыцынскіх бібліятэк, якія размешчаны на тэрыторыі ЗША. Праводзіць вялікую навуковую працу ў вобласці біямедыцынскіх інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку стварэнне баз даных і сайтаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе.

Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) з’яўляецца падраздзяленнем NLM і таксама працуе над шэрагам навуковых праектаў.

Асноўныя праекты

  • MEDLINE — бібліяграфічная база артыкулаў па медыцыне і біялогіі
  • PubMed — база даных медыцынскіх і біялагічных публікацый
  • MESH — кантралюемы слоўнік, тэзаўрус
  • UMLS — уніфікаваная мова медыцынскіх сістэм
  • PubMed Central — адкрыты доступ да 2.5 мільёнам навуковых артыкулаў
  • Entrez — пошукавая сістэма
  • GenBank — база даных, якая змяшчае анатаваныя паслядоўнасці ДНК і РНК
  • BLAST — сістэма для пошуку гамолагаў бялкоў ці нуклеінавых кіслот
  • Visible Human Project — лічбавыя выявы звычайнай анатоміі
  • PubChem — база даных хімічных злучэнняў
  • TOXNET — база даных па таксікалогіі

Праекты з інфармацыяй пра лекавыя сродкі

  • DailyMed [1] — доступ да афіцыйных інструкцый па ўжыванні лекавых прэпаратаў
  • Pillbox Архівавана 19 лютага 2014. і C3PI Архівавана 14 снежня 2019. — ідэнтыфікацыя лекавых сродкаў у цвёрдай форме
  • Drug Information Portal — партал з інфармацыяй пра лекі

Праекты для шырокага круга чытачоў

  • MedlinePlus — вэб-сайт з медыцынскай інфармацыяй.
  • ClinicalTrials.gov — вэб-сайт з інфармацыяй пра клінічныя выпрабаванні.

Зноскі

  1. Geographic Names Information System Праверана 12 чэрвеня 2020.
  2. GeoNames — 2005. Праверана 12 чэрвеня 2020.
  3. Google Maps — 2005. Праверана 12 чэрвеня 2020.
  4. libraries.org: A directory of libraries throughout the world Праверана 12 чэрвеня 2020.
  5. Patricia Flatley Brennan, RN, PhD, Director, National Library of Medicine Праверана 1 ліпеня 2022.

Спасылкі