Нацыянальная тэатральная прэмія

Нацыянальная тэатральная прэмія
Нацыянальная тэатральная прэмія
Выява лагатыпа
Тып тэатральная прэмія[d] і прэмія[d]
Заснаванне 2011
Краіна  Беларусь

Нацыянальная тэатральная прэмія — прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва. Заснавана ў верасні 2010 года пастановай Савета Міністраў Беларусі. Вынікі падводзяцца журы з прадстаўнікоў Міністэрства культуры Беларусі, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, Беларускага саюза кампазітараў. Уручаецца штогод з 2011 года за найбольш значныя дасягненні ў галіне айчыннага тэатральнага мастацтва.[1]

Першая Нацыянальная тэатральная прэмія (2011)

Адбор

На конкурс было прадстаўлена 27 спектакляў. На пасяджэнні адборачнай камісіі шляхам галасавання большасцю галасоў было вызначана 12 спектакляў-намінантаў конкурсу:

Абраныя спектаклі былі паказаны на тэатральных пляцоўках Мінска з 4 па 10 кастрычніка 2011 г. Па выніках прагляду членамі журы будуць вызначаны пераможцы.

Вынікі

Пераможцамі сталі:

  • «Не мой» (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) і «Набука» (рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ) («Найлепшы спектакль года»),
  • Аляксей Ляляўскі, пастаноўка «Драй Швэстэрн» («Найлепшая рэжысёрская работа»),
  • Святлана Анікей, роля Паліны, «Не мой» («Найлепшая жаночая роля»),
  • Павел Харланчук, роля Джорджа Пігдэна, «№ 13» («Найлепшая мужчынская роля»)
  • рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, інсцэніроўка Алена Калюнова, «Не мой» (намінацыя «Найлепшая сучасная пастаноўка па творах беларускіх аўтараў»),
  • Барыс Герлаван і Алена Ігруша, «Не мой» («Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка»),
  • Алег Хадоска, «Не мой» («Найлепшае музычнае афармленне»)

Другая Нацыянальная тэатральная прэмія (2012)

Адбор

На конкурс было прадстаўлена 39 спектакляў ад 28 драматычных, музычных і лялечных тэатраў. Адбор праходзіў у два этапы. Першы — прагляд відэа-версіі. Другі — выезд членаў камісіі непасрэдна ў тэатры і прагляд арыгінальных версій пастановак.

На пасяджэнні адборачнай камісіі шляхам галасавання большасцю галасоў было вызначана 16 спектакляў-намінантаў конкурсу:

Вынікі

Абраныя спектаклі былі паказаны на тэатральных пляцоўках Мінска з 12 па 18 лістапада 2012 г. Пераможцамі сталі:

  • «Пікавая дама» («Найлепшы спектакль»);
  • «Пікавая дама» («Найлепшы спектакль тэатра лялек»);
  • «Чароўны пэндзаль» («Найлепшы спектакль для дзяцей»);
  • Алег Жугжда, «Пікавая дама» («Найлепшая рэжысёрская работа»);
  • Ларыса Мікуліч, ролі Графіні Ганны Фядотаўны С-кай, Надзеі Філарэтаўны фон Мэк, Лізаветы Іванаўны у «Пікавай даме» («Найлепшая жаночая роля»);
  • Аляксандр Палазкоў, роля Філімона Пупкіна у «Пан Міністар» («Найлепшая мужчынская роля»);
  • Таццяна Нерсісян, «Вянчанне» («Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка»);
  • Андрэй Зубрыч, «Выкраданне Еўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» («Найлепшае музычнае афармленне спектакля»);
  • Наталля Фурман, «Выкраданне Еўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» («Найлепшая работа харэографа-пастаноўшчыка»);
  • «Аднакласнікі» («Найлепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара»)[2].

Зноскі

  1. IV Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (22 лістапада 2016). Праверана 4 жніўня 2018.(недаступная спасылка)
  2. Алісейчык, Галіна (2013). "Нацыянальная тэатральная прэмія. Што далей?". Мастацтва (1 (358)): 26–28.

Спасылкі