Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта
Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта | |
---|---|
катэгорыя IUCN: Нацыянальны парк[d] | |
Размяшчэнне | Куба |
Плошча |
|
Дата заснавання | 2 лютага 2001 |
Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта (ісп.: Parque Nacional Alejandro de Humboldt) — нацыянальны парк ва ўсходняй частцы вострава Куба ў правінцыях Альгін і Гуантанама.
Атрымаў сваё імя ў гонар нямецкага вучонага Аляксандра фон Гумбальта, які наведаў востраў у 1800 і 1801 гадах. У 2001 годзе Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, чым былі адзначаны яго выдатныя памеры, перапады вышынь, ландшафтная разнастайнасць і шматлікія эндэмічныя віды раслін і жывёл на яго тэрыторыі. На плошчы ў 71 140 гектараў (68 890 га наземных і 2250 га марскіх экасістэм) Нацыянальны парк аб'ядноўвае ўсе найбольш значныя ландшафтныя элементы і экасістэмы свайго рэгіёна пачынаючы ад мангравых і да рыфавых. У Нацыянальным парку праводзяцца экскурсіі для турыстаў.
Спасылкі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 839 рус. • англ. • фр. |
- Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта Архівавана 5 сакавіка 2016. на cubanaturaleza.org (англ.)