Нацыянальны парк Какаду
Нацыянальны парк Какаду | |
---|---|
англ.: Kakadu National Park | |
катэгорыя IUCN: Нацыянальны парк[d] | |
Размяшчэнне | Паўночная тэрыторыя, Аўстралія |
Плошча | 19804 км² |
Дата заснавання | 1965 |
Сайт | environment.gov.au/… (англ.) |
Нацыянальны парк Какаду (англ.: Kakadu National Park) — нацыянальны парк у Аўстраліі, аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 147, найбуйнейшая ў свеце ахоўная зона з экасістэмай, характэрнай для тутэйшых дэльт рэк, ад мангравых балот і зараснікаў эўкаліптаў да трапічных лясоў, лясістай мясцовасці і гранітных скал. Пад аховай знаходзяцца археалагічная, прыродная і этналагічная састаўляючая.
Геаграфія
Нацыянальны парк Какаду тэрытарыяльна размешчаны за 171 кіламетр на ўсход ад Дарвіна. Назва пайшла ад племя «Какаду» якое пражывала на гэтай тэрыторыі.
Археалогія
- Дзве пячоры з наскальным жывапісам абарыгенаў (найстаражытнейшым каля 18 000 гадоў), у якіх прадстаўлены так званы рэнтгенаўскі жывапіс.
Прырода
- 1700 відаў раслін, 280 відаў птушак, 117 відаў рэптылій, 77 відаў рыб, 1000 відаў насякомых, 60 відаў сысуноў.
- Тэрыторыя парка з усіх бакоў акружана ўступамі, што стварыла ўнікальную біялагічную рэзервацыю
- Унікальныя ландшафты парка
-
Карта нацыянальнага парку Какаду
-
Наскальнае мастацтва абарыгенаў
-
Ранішняя смуга на білабонгу — прэснаводным возеры
-
Барк-Уолк
-
Вадаспад Магук, таксама вядомы як цясніна Барамундзі
-
Вадаспад Джым Джым на рацэ Алігатар-Рывер
Спасылкі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 147 рус. • англ. • фр. |
- Нацыянальны парк Какаду Архівавана 27 студзеня 2007.
- Апісанне Нацыянальнага парку Какаду (руск.)