Нес (міфалогія)
Нес (стар.-грэч.: Νέσσος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] кентаўр, які атруціў Геракла сваёю крывёю.
Сын Іксіёна і Хмары[2]. Пасля першай бітвы з Гераклам бег да ракі Евену[3]. Забіты Гераклам каля ракі Евен[4], з-за таго, што спрабаваў згвалтаваць Дэяніру. Паміраючы, прасіў Дэяніру сабраць яго кроў і семя і змяшаць[5], абяцаючы, што гэта сумесь будзе нагаворным зеллем і забяспечыць Дэяніры каханне Геракла. Гэта згадваюць Архілох і Вакхілід[6].
Паводле версіі, бег у зямлю локраў і там памёр, яго труп стаў гнісці і распаўсюджваць смурод (осмэ), з-за чаго локраў назвалі азольскімі[7]. Магіла Неса і кентаўраў ва ўзгорку Тафіяс ля Халкіды (Этолія)[8].
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.213
- ↑ Сенека. Геркулес на Эце 492; Гігін. Міфы 34
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 4;
- ↑ Страбон. Геаграфія X 2, 5 (стар.451)
- ↑ Сафокл. Трахінянкі 555—577; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 7, 6-7; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 36, 4; Авідзій. Метамарфозы IX 130—133
- ↑ Примечания В. Н. Ярхо в кн. Софокл. Драмы. М., 1990. С.580
- ↑ Плутарх. Грэчаскія пытанні 15; Паўсаній. Апісанне Элады X 38, 2
- ↑ Страбон. Геаграфія IX 4, 8 (стар.427)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нес (міфалогія)