Нобелеўскія лаўрэаты з Беларусі
Спіс Нобелеўскіх лаўрэатаў з Беларусі складзены па матэрыялах афіцыйных дакументаў Нобелеўскага камітэта. У спіс уключаныя лаўрэаты, якія, зыходзячы з матэрыялаў Нобелеўскага камітэта, мелі на момант уручэння прэміі грамадзянства СССР (родам з БССР), Рэспублікі Беларусь, незалежна ад іх рэальнай дзяржаўнай або нацыянальнай прыналежнасці на той момант.
З моманту заснавання і да 2019 года Нобелеўскую прэмію ўручалі 590 разоў. Па стане на 2019 год персанальныя прэміі былі ўручаны 935 лаўрэатам, 3 грамадзяніна Беларусі і СССР (БССР) атрымалі 3 нобелеўскія прэміі.[1]
Лаўрэаты
№ | Год | Кірунак | Выява | Лаўрэат | Абгрунтаванне |
---|---|---|---|---|---|
1 | 2000 | Фізіка | Жарэс Іванавіч Алфёраў | «за распрацоўкі ў паўправадніковай тэхніцы» | |
2 | 2015 | Літаратура | Святлана Аляксандраўна Алексіевіч | «за яе шматгалосную творчасць — помнік пакуты і мужнасці ў наш час» | |
3 | 2022 | Мір | Алесь Бяляцкі | «за заахвочванне права крытыкаваць уладу і абарону асноўных правоў грамадзян, а таксама за выключныя намаганні па дакументаванні ваенных злачынстваў, парушэнняў правоў чалавека і злоўжывання ўладай» |
Зноскі
- ↑ Nobel Prize Facts (англ.). NobelPrize.org. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2019. Праверана 19 лютага 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх