Новасібірскі метрапалітэн
Новасібірскі метрапалітэн | |
---|---|
![]() | |
Інфармацыя | |
Краіна |
![]() |
Горад |
![]() |
Дата адкрыцця | 28 снежня 1985 |
Даўжыня ліній | 15,9 км |
Колькасць станцый | 13 |
Колькасць ліній | 2 |
Пасажырапаток за дзень | 207,1 тыс. (2011) |
Пасажырапаток за год | 75.6 млн. (2011) |
Схема ліній | |
|
|
www.nsk-metro.ru | |
Новасібірскі метрапалітэн на Вікісховішчы |
Ленінская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Дзяржынская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Новасібірскі метрапалітэн (руск.: Новосибирский метрополитен) — хуткасная транспартная сістэма ў Новасібірску. Першы і адзіны ў Сібіры, чацвёрты і самы ўсходні метрапалітэн у Расіі.
Агульныя звесткі
Першы пускавы ўчастак з 5 станцый уведзены ў эксплуатацыю 28 снежня 1985 года, а адкрыты для пасажыраў 7 студзеня 1986 года.
Дзяржынская лінія на працягу першых 20 гадоў (1987—2007) ажыццяўляла чоўнавы рух цягнікоў. Толькі з чэрвеня 2007 года стала магчымым арганізаваць абаротны рух.
Па сукупнасці кліматычных умоў Новасібірскі метрапалітэн прэтэндуе на званне самага экстрэмальнага ў свеце, бо сярэднегадавая ізатэрма ў месцы яго геаграфічнага размяшчэння можа апускацца ніжэй за нуль.
Тэхнічныя звесткі
- Дзейных станцый — 13, размешчаных на 2 лініях — Ленінскай і Дзяржынскай.
- Эксплуатацыйная даўжыня дзейных ліній — 16 км.
- Абедзве лініі абслугоўвае адзінае электрадэпо «Яльцоўскае» (1985).
- Перавозка пасажыраў за год — каля 70 млн, трэці паводле загружанасці метрапалітэн у Расіі.
- Сярэднясутачная перавозка за месяц найбольшага пасажырапатоку — 261,4 тыс. пасажыраў (снежань 2010 года).
- Пікавы сярэднясутачны аб’ём перавозак — 340,4 тыс. пасажыраў (24 снежня 2010 года).
- Інтэрвалы паміж цягнікамі — ад 2,5 хвілін у гадзіну пік да 13 хвілін пасля 23:00.
Новасібірскі метрамост
Даўжыня Новасібірскага метрамоста цераз раку Об разам з берагавымі эстакадамі — 2145 метраў (з іх 968 метраў — рэчышчавая частка). Найдаўжэйшы метрамост у свеце.
Галерэя
-
Новасібірскі метрамост
-
станцыя Заяльцоўская
-
станцыя Маршала Пакрышкіна
Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Неафіцыйны сайт
- Раздзел на сайце metroworld.ruz.net
- Фатаграфіі Новасібірскага метрапалітэна (Gelio)
- Схема шляхавога развіцця Архівавана 29 ліпеня 2013.
- Віртуальны тур па Новасібірскім метрапалітэне
- Артыкул пра Новасібірскі метрамост на неафіцыйным сайце метрапалітэна
- Новасібірскі метрапалітэн у фатаграфіях Архівавана 3 ліпеня 2012.
- Гісторыя Новасібірскага метрапалітэна ў схемах на metroschemes.narod.ru