Новы Іерусалім (гурт)
Новы Іерусалім | |
---|---|
![]() «Новы Іерусалім» у арыгінальным складзе, 2006 год | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | хрысціянскі рок, поп-рок |
Гады | 1992 — па сённяшні дзень |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Мова песень |
Руская Англійская Беларуская Іўрыт |
Лэйблы |
Moving Waters Studio Bill Gaither’s GN West Records |
Склад |
Ігар Сарокін Эльшад Бабаханаў Аляксандр Манецкі Аляксандр Патліс |
Былыя ўдзельнікі |
Ігар Капылаў Вадзім Калацэй |
«Новы Іерусалім» — беларускі хрысціянскі музычны гурт.
Гісторыя
Касцяк гурта склаўся з Ігара Капылава і Вадзіма Калацэя ў 1985 годзе, падчас іх вучобы ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. Пасля службы ў войску хлопцы разам гралі ў гурце «Кондор», а ў 1990 годзе стварылі гурт «Catty Sark». Праз некаторы час да складу гурта далучыліся Аляксандр Манецкі, Аляксандр Патліс і Эльшад Бабаханаў.
У 1992 годзе ўдзельнікі гурта пазнаёміліся з пастарам маладой мінскай пратэстанцкай супольнасці Веніямінам Брухам і студэнтамі Уладзімірам Сокалам і Сандэем Адэладжа. Гэтая сустрэча падштурхнула музыкаў да заснавання хрысціянскага гурта. Назва «Новый Иерусалим» была прапанавана Канстанцінам Танхілевічам, тагачасным адміністратарам гурта. Назва паходзіць ад апісанага ў Бібліі нябеснага гораду, у якім не будзе войнаў, хваробаў і смутку, дзе будуць уладарыць радасць і любоў. Назва задаволіла ўсіх удзельнікаў і да таго ж адпавядала новым ідэалам.
Першы канцэрт пад назвай «Новый Иерусалим» адбыўся 17 мая 1992 года ў Палацы культуры тонкасуконнага камбіната Мінска[1]. Гэтую дату музыкі і лічаць днём нараджэння гурта. Праз некалькі месяцаў да гурта далучыўся бас-гітарыст Ігар Сарокін.
Першы альбом пад назвай «Бог Святой» быў запісаны ў кастрычніку 1993 года падчас першага амерыканскага турнэ. Вярнуўшыся на Беларусь, «Новый Иерусалим» прыняў удзел у музычным праекце «Рок Айлэнд» на Беларускім тэлебачанні і атрымаў гран-пры праекта[2].
Увесну 1997 года, падчас чацвёртага амерыканскага турнэ, гурт зняў свой першы кліп на песню «Я знаю любовь», які восем тыдняў займаў першае месца ў хіт-парадзе Беларускага тэлебачання. Гэтая песня была прызнанай лепшай песняй года на штогадовым конкурсе «Рок-каранацыя». Толькі за гэты год гурт адыграў болей за 100 канцэртаў у Беларусі, ЗША, Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Украіне, Расіі, Латвіі[2].
У 2001 годзе выйшаў першы англійскамоўны альбом гурта — зборнік лепшых песень з папярэдніх альбомаў. У 2003 годзе выдадзены чарговы англійскамоўны альбом «The Fragments of Heaven», што стаўся перакладам выдадзенага раней альбома «Неба осколки»[3]. У гэтым самым годзе зняты кліп на песню «Любовь в ладонях», які паставіў рэкорд па працягласці знаходжання на першым месцы тэлевізійнага хіт-парада, пратрымаўшыся на вяршыні «Скрыжаванняў Еўропы» трыццаць тры тыдні. А песня была прызнаная лепшай песняй года[2].
У канцы года гурт з новай песняй «Мелодия любви» прыняў удзел у адборачным конкурсе фестываля «Еўрабачанне-2005».
У верасні 2006 года гурт пакінуў саліст Аляксандр Патліс, які вырашыў займацца сольнай кар’ерай[4]. У 2007 годзе разам з новым салістам Ігарам Капылавым запісаны альбом «Линии сердца»[5]. У 2008 годзе Ігар Капылаў абвяшчае пра пераезд гурта ва Украіну з прычыны большых магчымасцяў для музычнай дзейнасці[6]. Аднак ужо праз год, 11 чэрвеня 2009 Ігар Капылаў таксама пакінуў гурт[7]. Пасля сыходу вакаліста дзейнасць гурта прыпынілася, быў абвешчаны адкрыты конкурс на новых вакалістаў. Праз некалькі месяцаў з калектыва сыходзіць Вадзім Калацэй.
У 2010 годзе праца гурта адноўлена ў складзе Ігара Сарокіна, Аляксандра Манецкага і Эльшада Бабаханава, апошні стаў новым лідарам калектыва[8]. З сыходам Капылава «Новый Иерусалим» зноў становіцца беларускім гуртом.
2012 год адзначыўся выхадам месіянскага альбома «Хатиква».[9]
У маі 2016 года Аляксандр Патліс вярнуўся у гурт, у гонар чаго быў дадзены канцэрт у Белдзяржфілармоніі.
Склад
Бягучы склад
- Ігар Сарокін — бас-гітара
- Эльшад Бабаханаў — гітара, спеў, перкусія
- Аляксандр Манецкі — ударныя
- Аляксандр Патліс (1992-2006, з 2016) — спеў
Былыя ўдзельнікі
- Вадзім Калацэй — клавішы
- Ігар Капылаў — гітара, спеў
- Юрый Рускевіч — гукарэжысёр
- Павел Малышкін (да 1996) — гукарэжысёр
Дыскаграфія
- 1993 — «Бог святой»
- 1995 — «Возвращайся домой»
- 1997 — «Ну что ты думаешь об этом?»
- 1999 — «Новый Иерусалим»
- 2001 — «The Best» (англ.)
- 2002 — «The Best» (рус.)
- 2002 — «Неба осколки»
- 2002 — «The Fragments of Heaven» (англ.)
- 2004 — «Время благоприятное»
- 2005 — «Я подарю тебе»[10]
- 2007 — «Линии сердца»[5]
- 2012 — «Хатиква»[9]
Зноскі
- ↑ "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета(руск.) (18). 2006. Архівавана з арыгінала 2020-09-11. Праверана 2020-09-15.
- ↑ а б в История группы (руск.). «Новы Ерусалім». Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2008. Праверана 25 чэрвеня 2017.
- ↑ Переиздание альбома "Неба осколки" группы Новый Иерусалим (руск.). Музыкальная газета (7 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 20 сакавіка 2020.
- ↑ Диана Руткевич. Александр Патлис ушел из «Нового Иерусалима» (руск.)(недаступная спасылка). «Беларускія навіны» (27 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 25 чэрвеня 2017.
- ↑ а б Novi Ierusalim (Новый Иерусалим) / Experty.by
- ↑ «Novi Ierusalim» теперь живет в Киеве / Experty.by
- ↑ Раскололась легендарная группа «Новый Иерусалим» (руск.). Тэлепартал хрысціянскіх навінаў «Протестант.ру» (11 чэрвеня 2009). Праверана 25 чэрвеня 2017.
- ↑ «Новый Иерусалим» возобновляет концертную деятельность (руск.)(недаступная спасылка). InVictory (25 октября 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012. Праверана 26 жніўня 2012.
- ↑ а б «Новый Иерусалим» в Новом свете Архівавана 23 студзеня 2021. / www.dallastelegraph.com
- ↑ О’К (2005). "Новый Иерусалим :: Я Подарю Тебе…". Музыкальная газета(руск.) (20). Архівавана з арыгінала 8 красавіка 2020. Праверана 2020-04-08.
Літаратура
- Д.П. «НОВЫЙ ИЕРУСАЛИМ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 209. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.