Новы Азербайджан
Партыя «Новы Азербайджан» | |
---|---|
азерб.: Yeni Azərbaycan Partiyası | |
Лідар | |
Заснавальнік | Гейдар Аліеў |
Дата заснавання | 18 снежня 1992 |
Штаб-кватэра |
![]() |
Краіна | |
Ідэалогія | азербайджанскі нацыяналізм, секулярызм, сацыяльна-рынкавая эканоміка, ліберальны кансерватызм |
Колькасць членаў |
641 158 чалавек (канец 2014) |
Сайт | yap.org.az (азерб.) (англ.) |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b1/Stamps_of_Azerbaijan%2C_2002-612.jpg/200px-Stamps_of_Azerbaijan%2C_2002-612.jpg)
Партыя «Новы Азербайджан» (азерб.: Yeni Azərbaycan Partiyası) — кіруючая прапрэзідэнцкая палітычная партыя Азербайджана, якая налічвае ў сваіх шэрагах па афіцыйных дадзеных на канец 2014 года больш за 641 тысяч членаў і якая іграе дамінуючую ролю ў палітычным жыцці краіны. Старшынёй партыі ў канцы сакавіка 2005 года стаў прэзідэнт краіны Ільхам Аліеў, які змяніў на гэтай пасадзе Гейдара Аліева, які ў свой час быў яе заснавальнікам.
На парламенцкіх выбарах 1995, 2000 і 2005 гадоў партыя атрымлівала пераважную большасць галасоў. У прыватнасці, у 2000 годзе партыя атрымала 62,3 % галасоў і 75 з 125 месцаў у парламенце. У 2003 годзе яе кандыдат Ільхам Аліеў перамог на прэзідэнцкіх выбарах, атрымаўшы, па афіцыйных дадзеных, 80 % галасоў.
На парламенцкіх выбарах 7 лістапада 2010 года партыя, паводле папярэдніх звестак, атрымала 71 месца ў Парламентце Азербайджана[1]. Па больш позніх дадзеных, члены партыі атрымалі 72 месца.
Намеснікамі старшыні партыі з’яўляюцца Ахмедаў Алі Джавад аглы і Алескеров Муртуз Наджаф аглы[2].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ "ЦИК: правящая партия победила на выборах в парламент Азербайджана". РИА Новости. 08.11.2010.
{cite news}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) (руск.) - ↑ Намеснікі старшыні партыі Архівавана 24 ліпеня 2010. (азерб.)
Спасылкі
- Афіцыйны сайт партыі (азерб.) (англ.)