Нонтхабуры (тайск.: นนทบุรี) — правінцыя ў цэнтральнай частцы Тайланда. Тэрыторыя — 622,3 км², насельніцтва па дадзеных на 2010 год — 1 333 623 чалавекі. Размешчана на паўночны захад ад Бангкока, на рацэ Чаўпхрая. Нонтхабуры — частка тэрыторыі агламерацыі Вялікага Бангкока, урбанізаваная гэтак жа, як і сталіца краіны.