Нортэнгерскае абацтва (фільм, 2007)
Нортэнгерскае абацтва![]() | |
---|---|
англ.: Northanger Abbey | |
Жанр | рамантычны фільм, драматычны фільм і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 92 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2007 |
IMDb | ID 0844794 |
![]() |
«Нортэнгерскае абацтва» (англ.: Northanger Abbey) — брытанскі тэлевізійны фільм 2007 года, экранізацыя аднайменнага парадыйна-гатычнага рамана англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін.
Сюжэт
Юная, наіўная, добрая дзяўчына з небагатай сям’і Кэтрын Морланд, па запрашэнні заможных суседзяў, адпраўляецца ў прыгожы горад Бат, размешчаны ў маляўнічым кутку прыроды. Яе чакае першы выхад у свет, і Кэтрын марыць спаткаць тыя ж прыгоды, што перажываюць гераіні яе любімых гатычных раманаў . Уведзеная ў свецкае кола, дзяўчына сустракае сімпатычнага маладога чалавека Генры Цілні і яго сястру Элінар, абое яны са знатнай багатай сям’і. У той жа час Кэтрын знаёміцца з сямействам Торп. Джон Торп — сябар яе брата Джэймса, а сястра Джона Ізабэла апынаецца каханай Джэймса. Джон пачынае заляцацца да Кэтрын, а тым часам Цілні запрашаюць яе наведаць іх абацтва — Нортэнгер.
Акцёрскі склад
Джэральдзін Джэймс | – голас Джэйн Осцін |
Фелісіці Джонс | – Кэтрын Морланд |
Джэй Джэй Філд | – Генры Цілні |
Ліям Канінгем | – генерал Цілні |
Кэтрын Уокер | – Элінар Цілні |
Марк Дайманд | – Фрэдэрык Цілні |
Кэры Маліган | – Ізабэла Торп |
Уільям Бэк | – Джон Торп |
Х’ю О’Конар | – Джэймс Морланд |
Крыніцы
Спасылкі
- Нортэнгерскае абацтва на сайце «Internet Movie Database» (англ.)