Нундзіны
Нундзіны (лац.: Nundinae, ад novem — 9, dies — дзень) — у Старажытным Рыме рыначныя дні, у якія вяскоўцы прыходзілі ў горад. Нундзіны, якія першапачаткова адпавядалі прамежку часу паміж дзвюма фазамі Месяца, аддзяляліся адны ад адных сям'ю днямі. Тры рыначных дня ахоплівалі перыяд у 17 дзён ці Trinundinum.
Спасылкі
- Нундины // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).