Нуры (Судан)
Славутасць | |
Нуры | |
---|---|
18°34′00″ пн. ш. 31°55′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 664 да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нуры (араб. نوري) — археалагічны помнік каля аднайменнага паселішча на поўначы Судана. Прадстаўляе сабою некропаль з малых пірамід, пабудаваных у 1 тысячагоддзі да н. э. для манархаў дзяржавы Куш. Разам з археалагічным помнікам Джэбель-Баркал, які знаходзіцца ў 10 км ад Нуры, унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
У 1 тысячагоддзі да н. э. некропаль Нуры знаходзіўся бліз Напаты, першай сталіцы дзяржавы Куш. Разам з Джэбель-Баркал з’яўляўся адным з галоўных сакральных месцаў Нубіі. Узвядзенне пірамід-грабніц манархаў Куша ў Нуры пачалося пры валадары Тахарка (690 — 664 гг. да н. э.), які меў тытулы корэ Куша і фараона Егіпта. Нуры заставаўся важным месцам пахавання і ў эпоху Мероэ, калі Напата страціла сваё значэнне. Апошнія грабніцы датуюцца 308 г. да н. э.
Археалагічныя даследаванні вядуцца з 1916 г.
Піраміды
Усяго ў Нуры налічваецца 61 піраміда. Найбольшая ў магільным комплексе піраміда Тахаркі мае плошчу 51,75 м² і ўзвышаецца ўсяго на 40 м. Піраміды будаваліся з чырвонага пясчаніка, які здабываўся непадалёк.
Першапачаткова піраміды Нуры мелі наступную структуру:
Найчасцей пахавальная камера была падземнай, злучалася з паверхняй вузкім тунэлем.
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1073 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нуры (Судан)
- unesco.org
- Napata, Sudan (including Djebel Barkal and Nuri) Архівавана 10 мая 2015.
- Kushite Pyramids in Nubia
- Philip Coppens, The Nubian Pyramids