Нутацыя
Нута́цыя (ад лац.: nūtāre — вагацца) — слабы нерэгулярны рух цвёрдага цела, якое верціцца і здзяйсняе прэцэсію. Нагадвае «падрыгванне» восі вярчэння і зводзіцца да слабой змены так званага вугла нутацыі паміж восямі ўласнага і прэцэсійнага вярчэння цела.
Чыстая нутацыя — гэты такі рух восі вярчэння, пры якім першы вугал Эйлера застаецца пастаянным. У выпадку асіметрычнага ваўчка апісваецца траекторыямі імгненнай вуглавой хуткасці ваўчка (палодыя і герпалодыя[1][2]).
У астраноміі нутацыяй завуць невялікія ваганні зямной восі, якія накладаюцца на прэцэсійны рух. Гэта з’ява адкрыта ў 1728 годзе Джэймсам Брэдлі. З прычыны нутацыі змяняюцца нахіл экліптыкі да экватара, а таксама экватарыяльныя каардынаты нябесных свяцілаў.
Гл. таксама
- Вуглы Эйлера
- Цыклы Міланковіча
- Прэцэсія
- Аптычная нутацыя
Зноскі
- ↑ Суслов Г. К. Теоретическая механика. 1946 г. на стр. 535
- ↑ Ландау Л. Д., Лифшиц Е. М. Теоретическая физика (Том 1. Механика) на стр. 151(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 27 ліпеня 2013.
Літаратура
- Нутация (физич.) / Тарг С. М. // Т. 18. Никко — Отолиты. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
Нутацыя на Вікісховішчы |