Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. І. Лабачэўскага

Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. І. Лабачэўскага
(ННДУ)
Выява лагатыпа
Заснаваны 1916
Студэнты 30 000
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія: Ніжні Ноўгарад
Метро Горкаўская
Сайт unn.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. І. Лабачэўскага - расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Ніжні Ноўгарад. Універсітэт быў адкрыты 31 студзеня 1916 года як Ніжагародскі народны універсітэт. У перыяд з 1932 па 1990 года называўся Горкаўскім дзяржаўным універсітэтам. У 2009 годзе атрымаў статус нацыянальнага даследчага універсітэта Расіі.

Склад універсітэта

У склад універсітэта ўваходзіць 18 факультэтаў, інстытутаў, вышэйшых школ і малых акадэмій[1]:

  • Вышэйшая школа агульнай і прыкладной фізікі
  • Інстытут адкрытай адукацыі
  • Інстытут аспірантуры і дактарантуры
  • Інстытут біялогіі і біямедыцыны
  • Інстытут ваеннай адукацыі
  • Інстытут інфармацыйных тэхналогій, матэматыкі і механікі
  • Інстытут міжнародных адносін і сусветнай гісторыі
  • Інстытут рэабілітацыі і здароўя чалавека
  • Інстытут філалогіі і журналістыкі
  • Інстытут эканомікі і прадпрымальніцтва
  • Малая акадэмія дзяржаўнага кіравання
  • Радыёфізічны факультэт
  • Факультэт павышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт фізічнай культуры і спорту
  • Фізічны факультэт
  • Хімічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт

Зноскі

Спасылкі