Нікола-Пагарэлае
Вёска
Нікола-Пагарэлае
|
Нікола-Пагарэлае (руск.: Николо-Погорелое) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне.
Геаграфія
Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 22 км на паўночны ўсход ад Сафонава, на правым беразе ракі Дняпро, у 6,5 км на поўнач ад аўтамагістралі M1. Адміністрацыйны цэнтр Нікола-Пагарэлаўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
У сяле Нікола-Пагарэлае тады Дарагабужскага павета а цяпер Сафонаўскага раёна у 1751—1756 гадах на сродкі ротмістра Пятра Аляксеевіча Лыкошына быў пабудаваны каменны храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца. У 1802 годзе да храма быў дабудаваны цёплы прыдзел у гонар Усіх Святых. Дагэтуль захаваліся толькі падмурак і частка паўночнай сцяны. У 1764 годзе Лыкошын прадаў сваю сядзібу ў Нікола-Пагарэлым купцу Івану Сідаравічу Барышнікаву, які аформіў здзелку на імя Івана Рыгоравіча Арлова.
Уладальніцай сядзібы ў Нікола-Пагарэлае ў канцы XIX стагоддзя была жонка сапраўднага тайнага саветніка Чаркасава Марыя Васільеўна.
Славутасці
- Абеліск на брацкай магіле 421 савецкага воіна, загінулых у 1941—1943 гг.
- Помнік з бронзавым бюстам настаўніцы-партызанкі, якая загінула у 1942 г.
- Мемарыяльная дошка А. М. Энгельгарту
- Руіны архітэктурных помнікаў