Нісан

Нісан (іўр.: נִיסָן, паходзіць ад акадскага нісана, «першыя плады») — у яўрэйскім календары першы месяц біблейскага і сёмы грамадзянскага года. У Торы называецца Авіў. Прыблізна адпавядае сакавіку - красавіку грыгарыянскага календара.
У іўдаізме гэты месяц называецца царскім (іўр. חודש המלך, хадэш ха-мелех), кіраўніком ўсіх месяцаў (іўр. חודש החודשים, хадэш ха-хадашым).