Ордэн «Легіён пашаны»

Ордэн «Легіён пашаны»
Legion of Merit
Арыгінальная назва Legion of Merit
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Тып узнагарода
Каму ўручаецца ваеннаслужачыя Узброеных сіл ЗША
Кім уручаецца Прэзідэнт ЗША і Міністэрства абароны ЗША
Падставы ўзнагароджання за выбітную адвагу ў баі
Дата заснавання 1942
Статус уручаецца
Першае 1942
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За выдатную службу»
Малодшая Крыж лётных заслуг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн «Легіён пашаны» (англ.: Legion of Merit) — узнагарода, якая ўручаецца міністэрствам абароны ЗША, ваеннаслужачым усіх родаў войскаў за выключную адвагу ў баі.

Гісторыя

Падчас Другой сусветнай вайны перад кіраўніцтвам ЗША паўстала пытанне аб ўзнагароджанні прадстаўнікоў саюзных армій. Узнагароды ЗША, якія існавалі да гэтага, не падыходзілі па сваім становішчы. Таму ў 1942 годзе быў заснаваны адзіны і першы ва ўзнагароднай сістэме ЗША ордэн «Легіён пашаны». Узнагарода «еўрапейскага тыпу» мела ступені — розныя для каманднага складу, старэйшых і малодшых афіцэраў і радавога саставу арміі.

Апісанне знака

Знак ордэна мае пяць зубцоў тыпу «ластаўчынага хваста» пакрытых белай эмаллю з чырвонай аблямоўкай і залатымі шарыкамі на канцах, накладзеных на лаўровы вянок зялёнай эмалі. У цэнтры знака блакітны круг з 13 белымі зорачкамі.

Ступені Легіёна пашаны

Галоўнакамандуючы Камандор (камандуючы) Афіцэр Легіянер
Стужка