Ордэн Заслуг (Венгрыя)

Ордэн Заслуг
Magyar Érdemrend
Арыгінальная назва Magyar Érdemrend
Краіна Сцяг Венгрыі Венгрыя
Тып Ордэн
Дата заснавання 14 чэрвеня 1922
Малодшая Ордэн Сцяга Венгерскай Народнай Рэспублікі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн Заслуг — дзяржаўная ўзнагарода Венгрыі за вайсковыя і дзяржаўныя заслугі.

Гісторыя

Ордэн быў заснаваны 14 чэрвеня 1922 года. Пасля прыходу ў 1946 годзе да ўлады камуністаў ордэн быў захаваны ва ўзнагароднай сістэме дзяржавы, але пасля змены Канстытуцыі ў 1949 годзе, і з увядзеннем новай назвы дзяржавы: «Венгерская Народная Рэспубліка», былі зменены назва ордэна, статут і яго дызайн.

У 1991 годзе ордэн быў адноўлены ў ранейшым статуце, з невялікімі зменамі ў першапачатковым дызайне.

Ступені

1922 год:

1991 год:

  • Ордэнскі ланцуг са знакам Вялікага Крыжа
  • Вялікі Крыж
  • Камандорскі Крыж з зоркай
  • Камандорскі Крыж
  • Афіцэрскі Крыж
  • Кавалерскі Крыж

Ордэн мае два тыпы, за грамадзянскія заслугі і за ваенныя заслугі, якія адрозніваюцца колерам акантоўкі крыжоў ордэна і ордэнская стужка:

  • за грамадзянскія заслугі — стужка цёмнага зялёнага колеру з белай і чырвонай палоскамі па краях
  • за ваенныя заслугі — стужка чырвонага колеру з белай і зялёнай палоскамі па краях.

Галерэя

Спасылкі