Оскар Рафаэль дэ Хесус Арыяс Санчэс (ісп.: Óscar Rafael de Jesús Arias Sánchez; нар. 13 верасня1941(1941-09-13)[1][2][…], Heredia[d][3] ці Сан-Хасэ[4]) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Коста-Рыкі, прэзідэнт Коста-Рыкі ў 1986—1990 і 2006—2010 і першы у гісторыі гэтай краіны нобелеўскі лаўрэат, які заняў пасаду Прэзідэнта пасля атрымання ўзнагароды. У 1987 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за свае намаганні ў прадухіленні некалькіх грамадзянскіх войнаў, што бушавалі тады ў шэрагу краін Лацінскай Амерыкі.