Оскар Саламонавіч Жукоўскі
Оскар Саламонавіч Жукоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2001 |
Месца смерці | |
Род войскаў | Ваенна-марскі флот СССР |
Званне | контр-адмірал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Оскар Саламонавіч Жукоўскі (1 сакавіка 1906, Віцебск — 2001) — савецкі ваенна-марскі дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў яўрэйская сям’і. З 1926 года — на службе ў Ваенна-марскім флоце. У 1931 годзе скончыў Ленінградскае Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ. Пасля заканчэння вучылішча ў лютым 1931 года О. Жукоўскі пачаў службу на падводнай лодцы Чарнаморскага флоту, з верасня 1931 года — у 64-й авіяэскадрыллі ваенна-паветраных сіл Балтыйскага флоту.
У 1938 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя К. Я. Варашылава. У маі 1938 года быў прызначаны начальнікам аддзела штаба Паўночнага флоту, а з кастрычніка 1939 года — начальнікам аддзела штаба Чарнаморскага флоту.
Удзельнік вайны СССР з Фінляндыяй. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў рознымі караблямі на Чарнаморскім флоце. Прымаў удзел у абарончых баях за Адэсу, Севастопаль, Новарасійск і інш. У красавіку 1944 года быў прызначаны начальнікам аператыўнага аддзела штаба Чарнаморскага флоту, у лютым 1946 года — начальнікам штаба Паўночна-Заходняга марскога раёна Чарнаморскага флоту, потым начальнікам штаба Адэскай ваенна-марской базы. З чэрвеня 1948 года — начальнік аператыўнага аддзела штаба 8-га Ваенна-марскога флоту.
З 1957 года — старшы выкладчык Ваенна-марской акадэміі, з 1964 года — намеснік начальніка навукова-даследчага інстытута Ваенна-марскога флоту.
Званне «контр-адмірал» Оскару Саламонавічу Жукоўскаму было прысвоена 11 ліпеня 1957 года. 27 лютага 1968 года звольнены ў запас.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (3), Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, Ушакова II ступені, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах» III ступені, медалямі.
Памёр Оскар Саламонавіч у 2001 годзе.
Літаратура
- Долготович, Б. Д. Жуковский Оскар Соломонович / Б. Д. Долготович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 432.
- Жуковский Оскар Соломонович // Адмиралы земли белорусской / Б. Д. Долготович. — Минск : Технопринт, 2004. — С. 26-27.