Ота Шык
Ота Шык | |
---|---|
чэшск.: Ota Šik | |
Дата нараджэння | 11 верасня 1919[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 2004[3][1][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта, мастак, палітык, настаўнік |
Месца працы | |
Дзеці | Miroslav Sik[d] і Jiří Polák[d] |
Ота Шык (чэшск.: Ota Šik; 11 верасня 1919, Пльзень — 22 жніўня 2004, Санкт-Гален) — чэхаславацкі эканаміст і палітык. Распрацаваў план рэформаў эканомікі ЧССР, спынены задушэннем Пражскай вясны.
Біяграфічны нарыс
Вучыўся на электраманцёра[10]. У 1940 годзе ўступіў у нелегальную камуністычную партыю Чэхаславакіі (КПЧ). У 1941 годзе трапіў у канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен, дзе прабыў да канца вайны.
У 1957 годзе стаў прафесарам эканомікі Вышэйшай палітычнай школы ЦК КПЧ[10]. У 1963 годзе Антанін Новатны асабіства даручыў Шыку падрыхтаваць эканамічную рэформу[10]. Прапанаваў праграму рэформаў, заснаваную на спалучэнні планавай эканомікі з рынкавымі механізмамі. Праграма была прынята на пасяджэнні ЦК КПЧ у студзені 1965 года[10]. Рэформа Шыка раэлізоўвалася з 1967 да канца 1968[11]. У 1969 годзе[10], пасля савецкага ўварвання ў жніўні, Ота Шык адным з першых з’ехаў з краіны[11].
З 1970 г. працаваў выкладчыкам у Базелі і Манчэстэры, а потым прафесарам эканомікі ва Універсітэце эканомікі і сацыяльных навук у Санкт-Галене[10].
У лістападзе 1989 года атрымаў магчымасць вяртання на Радзіму, прынамсі ў сферы працы. Ён стаў членам рады кансультантаў тагачаснага прэзідэнта Вацлава Гаўла. На гэтай пасадзе адпрацаваў тры гады[12].
Мастак
Захапляўся жывапісам, якому пачаў вучыцца яшчэ ў 1933 годзе. У 1994 і 1999 гадах былі зладжаныя дзве рэтраспектыўныя выставы ягоных твораў у Празе[12].
Зноскі
- ↑ а б Ota Sik // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ota Šik // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Ota Sik // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б Evidence zájmových osob StB
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 14 красавіка 2021.
- ↑ Šik, Ota, 1919-2004 // regional database of the Pilsen City Library Праверана 20 красавіка 2024.
- ↑ Sik, Ota // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
- ↑ а б в г д е Ivana Chmel Denčevová. Příběh Oty Šika. Jak se vyučený elektromontér stal ekonomickým reformátorem pražského jara(чэшск.) // Český rozhlas. — 26. srpen 2019.
- ↑ а б Milan Urban. Ota Šik: Reformátor s vizí humánní společnosti // The Business Soirée. — 13. 11. 2019.
- ↑ а б Vilém Faltýnek. Zemřel politik, ekonomický reformátor a malíř Ota Šik(чэшск.) // Radio Prague International. — 25.8.2004.
Спасылкі
- Vilém Faltýnek. Zemřel politik, ekonomický reformátor a malíř Ota Šik(чэшск.) // Radio Prague International. — 25.8.2004.
- Andreas Flörsheimer. Ota Šik a trojčlennost sociálního organismu(чэшск.) // Kulturní noviny. — 08. 07. 2016. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2021.
- Ivana Chmel Denčevová. Příběh Oty Šika. Jak se vyučený elektromontér stal ekonomickým reformátorem pražského jara(чэшск.) // Český rozhlas. — 26. srpen 2019.
- Milan Urban. Ota Šik: Reformátor s vizí humánní společnosti // The Business Soirée. — 13. 11. 2019.