О́ўча[1] (англ.: Outjo) — горад у паўночнай частцы Намібіі, уваходзіць у склад вобласці Куненэ. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Горад знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы вобласці, на поўдзень ад нацыянальнага парка Этоша, прыблізна за 280 км на паўночны-паўночны захад (NNW) ад сталіцы краіны Віндхука. Абсалютная вышыня — 1216 метраў над узроўнем мора.