Пабла Асвальда
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Пабла Даніэль Асвальда | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 студзеня 1986[1][2] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Пабла Даніэль Асвальда (ісп.: Pablo Daniel Osvaldo; нар. 12 студзеня 1986, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — італьянскі футбаліст аргенцінскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2011—2014).
Клубная кар’ера
Пабла з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд аргенцінскіх футбольных клубаў «Ланус», «Банфілд» і «Уракан».
У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе выступамі за каманду клуба «Уракан», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 33 матчах чэмпіянату і забіўшы 11 галоў. Малады аргенцінскі нападнік прыцягнуў увагу скаўтаў еўрапейскіх клубаў і ўжо ў 2006 годзе пераехаў у Італію, заключыўшы кантракт з клубам «Аталанта». Правёўшы ўсяго тры гульні за гэту каманду, Пабла перабраўся ў іншы клуб з Серыі B, «Лечэ», які заключыў з «Аталантай» дагавор аб сумесных правах на футбаліста.
Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Фіярэнціна», у склад якога далучыўся ў 2007 годзе. Адгуляўшы за «фіялак» няпоўныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры, у 2009 годзе перайшоў у «Балонню».
Наступным клубам у кар’еры іграка стаў іспанскі «Эспаньёл», колеры якога ён абараняў на працягу 2010—2011 гадоў. У 2011 годзе вярнуўся ў Італію, далучыўшыся да складу клуба «Рома».
18 жніўня 2013 года Асвальда падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам «Саўтгемптан»[3], сума здзелкі паміж клубамі склала 15,1 млн еўра ў дадатак да магчымых бонусаў у памеры 2 млн еўра[4]. Дэбютаваў за новы клуб 24 жніўня ў матчы супраць клуба «Сандэрленд», які скончыўся з лікам 1:1, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайма. Першы гол іграка прыйшоўся на сустрэчу супраць «Крыстал Пэлас» (2:0)[5].
31 студзеня 2014 года Асвальда вярнуўся ў Італію, дзе далучыўся на правах арэнды да клуба «Ювентус» на астатнюю частку сезона 2013/14. Клуб атрымаў да 31 мая 2014 года апцыён на куплю правоў на іграка па кошце 19 млн еўра[6].
4 жніўня 2014 года Асвальда зноў вярнуўся ў Італію, на гэты раз у клуб «Інтэрнацыянале» паводле арэнднага пагаднення паміж клубамі, пры гэтым у адваротным кірунку рушыў паўабаронца Сафір Тайдэр[7]. У лютым 2015 года на правах арэнды перабраўся ў аргенцінскі «Бока Хуніярс».
У ліпені 2015 года разарваў кантракт з «Саўтгемптанам», і ў жніўні стаў іграком «Порту». У студзені 2016 года вярнуўся ў «Бока Хуніярс», а ў жніўні 2016 года абвясціў аб завяршэнні футбольнай кар’еры і жаданні саканцэнтравацца на музычнай дзейнасці.
У студзені 2020 года вярнуўся ў футбол, падпісаўшы аднагадовы кантракт з «Банфілдам». Пакінуў клуб ліпені 2020 года.
Міжнародная кар’ера
Маючы права на атрыманне італьянскага грамадзянства праз прадзеда, які нарадзіўся ў Філатрана, а пазней эміграваў у Аргенціну, Асвальда вырашыў выступаў за нацыянальную зборную Італіі[8]. 5 кастрычніка 2011 года, у сувязі з траўмамі Марыа Балатэлі і Джампаала Пацыні, Асвальда атрымаў свой першы выклік у зборную на адборачныя гульні да чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборных Сербіі і Паўночнай Ірландыі[9].
Крыніцы
- ↑ Dani Osvaldo // FBref
- ↑ PABLO DANIEL OSVALDO // Argentine Soccer Database
- ↑ Saints sign Osvaldo. Southampton FC.
- ↑ Pablo Daniel Osvaldo Cessione a titolo definitivo Архівавана 3 верасня 2013.. AS Roma.
- ↑ Southampton 2-0 Crystal Palace. BBC Sport
- ↑ Osvaldo joins Juventus. Juventus FC.
- ↑ Inter, Osvaldo: «Vinciamo tutto». E Medel è in volo per Madrid. Gazzetta.it
- ↑ Cugino Osvaldo voglio organizzare(недаступная спасылка)
- ↑ Pablo Osvaldo:Call up criticism ridiculous Архівавана 22 ліпеня 2012.. ESPN
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пабла Асвальда