Паветы Літвы

Паветы Літвы (літ. Lietuvos apskritys) — 10 адміністрацыйных адзінак, на якія падзеленая тэрыторыя Літвы.

Кожным паветам кіруе глава павета (літ.: apskrities viršininkas), якога прызначае ўрад краіны. Яго асноўная задача — гарантаваць выкананне на тэрыторыі павета Канстытуцыі Літоўскай Рэспублікі і законаў.

Паветы ўтвараюць тэрыторыі самакіраванняў (літ.: savivaldybė) 6 гарадоў, 2 курортаў і 43 раёнаў, а таксама 9 новаўтвораных самакіраванняў. Самакіраванні падзяляюцца на староствы (літ.: seniūnija).

Такім чынам, павет складаецца з розных адміністрацыйных адзінак. Напрыклад, Вільнюскі павет ахоплівае самакіраванне горада Вільнюса (тэрыторыя якога складаецца з 21 староства), самакіраванне Вільнюскага раёна, Эляктрэнайскае самакіраванне, самакіраванні Тракайскага, Укмяргскага, Шальчынінкайскага, Швянчонскага і Шырвінтаскага раёнаў. У сваю чаргу, напрыклад, Вільнюскі раён уключае горад Нямянчыне, мястэчкі Бяздоніс, Майшагала, Міцкунай, Шумскас, вёскі і падзелены на 23 староствы.

Самакіраванні буйных гарадоў (Алітус, Вільнюс, Каўнас, Клайпеда, Панявежыс, Шаўляй) ахопліваюць тэрыторыю аднаго горада (у некаторых выпадках з прадмесцямі). Самакіраванні курортаў (Паланга і Нярынга) уключаюць размешчаныя побач з імі населеныя пункты.

Паветы

Павет Адміністрацыйны цэнтр Плошча,
кв.км
Насельніцтва,
чал. (2011)[1]
Шчыльнасць,
чал./кв.км
Самакіраванне
1 Алітускі павет
Алітус 5425 (6) 157 766 (7) 29,08 (8)
  • самакіраванне горада Алітус
  • самакіраванне Алітускага раёна (11 старостваў)
  • самакіраванне Друскінінкайскае
  • самакіраванне Лаздзійскага раёна (14 старостваў)
  • самакіраванне Варэнскага раёна (8 старостваў)
2 Вільнюскі павет
Вільнюс 9760 (1) 810 403 (1) 83,03 (1)
3 Каўнаскі павет
Каўнас 8060 (3) 608 332 (2) 75,48 (2)
  • самакіраванне горада Каўнас (10 старостваў)
  • самакіраванне Бірштанаскае (горад Бірштанас і Бірштанаскае староства)
  • самакіраванне Ёнаўскага раёна (8 старостваў)
  • самакіраванне Кайшадорыскага раёна (11 старостваў)
  • самакіраванне Каўнаскага раёна (23 староствы)
  • самакіраванне Кедайнейскага раёна (12 старостваў)
  • самакіраванне Прыенайскага раёна (10 старостваў)
  • самакіраванне Расяйнейскага раёна (12 старостваў; гарады Расяйней і Арогала)
4 Клайпедскі павет
Клайпеда 5209 (7) 339 062 (3) 65,09 (3)
  • самакіраванне горада Клайпеда
  • самакіраванне Клайпедскага раёна (11 старостваў)
  • самакіраванне Крэцінгскага раёна (8 старостваў)
  • самакіраванне Нярынгаўскае (2 староствы)
  • самакіраванне горада Паланга (1 староства)
  • самакіраванне Скуодаскага раёна (9 старостваў)
  • самакіраванне Шылуцкага раёна (11 старостваў)
5 Марыямпальскі павет
Марыямпале 4463 (8) 161 649 (6) 36,22 (4)
  • самакіраванне Марыямпальскае (горад Марыямпале, 6 старостваў)
  • самакіраванне Вілкавішкіскага раёна (12 старостваў)
  • самакіраванне Кальварыйскае (4 староствы, уключаючы горад Кальварыю)
  • самакіраванне Казлурудскае (4 староствы, уключаючы горад Казлу-Руда)
  • самакіраванне Шакейскага раёна (14 старостваў)
6 Панявежыскі павет
Панявежыс 7881 (4) 250 390 (5) 31,77 (7)
  • самакіраванне горада Панявежыс
  • самакіраванне Біржайскага раёна (8 старостваў)
  • самакіраванне Купішкіскага раёна (6 старостваў)
  • самакіраванне Панявежыскага раёна (11 староствы)
  • самакіраванне Пасваліскага раёна (11 старостваў)
  • самакіраванне Рокішкіскага раёна (10 старостваў)
7 Таўрагскі павет
Таўраге 4411 (9) 110 059 (10) 24,95 (9)
  • самакіраванне Пагегейскае (5 старостваў)
  • самакіраванне Таўрагскага раёна (9 староствы)
  • самакіраванне Шылальскага раёна (14 старостваў)
  • самакіраванне Юрбаркаскага раёна (11 старостваў)
8 Цяльшэйскі павет
Цяльшэй 4350 (10) 152 078 (8) 34,96 (6)
  • самакіраванне Рыетаваскае (5 старостваў)
  • самакіраванне Цяльшэйскага раёна (11 староствы)
  • самакіраванне Мажэйкейскага раёна (9 старостваў)
  • самакіраванне Плунгскага раёна (11 старостваў)
9 Уцянскі павет
Уцяна 7201 (5) 152 004 (9) 21,11 (10)
  • самакіраванне Анікшчэйскага раёна (10 староствы)
  • самакіраванне Зарасайскага раёна (10 старостваў)
  • самакіраванне Ігналінскага раёна (12 старостваў)
  • самакіраванне Малетайскага раёна (11 старостваў)
  • самакіраванне Уцянскага раёна (10 старостваў)
  • самакіраванне Вісагінскае
10 Шаўляйскі павет
Шаўляй 8540 (2) 301 686 (4) 35,33 (5)
Усяго 65 300 3 043 429 46,61

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі