Паводка ў Тайландзе (2011)
Перыяд: | 25 ліпеня 2011 года - н. ч. |
Сукупная шкода: |
16 мільярдаў USD (ацэнка)[1] |
Загінулыя: | 373 чалавекі[2] |

Паводка ў Тайландзе ў 2011 годзе — стыхійнае бедства (серыя паводак), выкліканае наймацнейшымі за 50 гадоў сезоннымі мусоннымі дажджамі ў ліпені — верасні 2011 года ў паўночных, паўночна-усходніх і цэнтральных правінцыях Тайланда, адкуль вада праз нізіны цэнтральнага Тайланда прыйшла ў Бангкок[3]. Усяго пацярпела 56 з 76 правінцый Тайланда[4].
21 кастрычніка 2011 года ў Тайландзе ўведзены асобы рэжым па Законе пра стыхійныя бедствы, які прадугледжвае поўную і неабмежаваную ўладу прэм'ер-міністра Тайланда ў сферы барацьбы са стыхійным бедствам і з ліквідацыяй яго наступстваў[5]. 23 кастрычніка 2011 года Бангкок абвешчаны зонай стыхійнага бедства[6].
Па стане на 27 кастрычніка 2011 года ў рацэ Чаўпхрая ўзровень вады вагаецца на адзнацы 2,4 — 2,5 метраў над узроўнем мора[1].
Ахвяры і пацярпелыя
Па стане на 27 кастрычніка 2011 года загінула 373 чалавека, 2 чалавека лічацца прапаўшымі без весткі, больш 720 тысяч чалавек звярнуліся за медыцынскай дапамогай, 113 тысяч чалавек знаходзяцца ў часавых сховішчах, пацярпелі 9,5 мільёнаў чалавек, сотні тысяч чалавек засталіся без працы ў выніку затаплення тысяч прадпрыемстваў[2][1].
Наступствы
У выніку паводкі былі затоплены некалькі індустрыяльных зон, дзе размешчаны заводы па вытворчасці цвёрдых дыскаў, што па меркаванні экспертаў, выкліча дэфіцыт цвёрдых дыскаў на сусветным рынку[7]. Таксама было затоплена некалькі заводаў аўтамабілебудаўнічых карпарацый Toyota, Honda, Mazda і Ford з сутачнай вытворчасцю 6 тысяч аўтамабіляў. Усяго затоплена 14 тысяч прадпрыемстваў і 800 тысяч жылых дамоў[1]
Сур'ёзна пацярпела сельская гаспадарка: было затоплена 1,5 мільёна гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, знішчана 12,5 % рысавых палёў Тайланда[1].
26 кастрычніка 2011 года быў затоплены другі па велічыні аэрапорт Тайланда Дон Мыанг[8].
![]() | |
---|---|
![]() |
Потоп полувека |
Зноскі
- ↑ а б в г д Половина районов Бангкока затоплена . Вести.ru (27 кастрычніка 2011 года). Праверана 27 кастрычніка 2011.
- ↑ а б Наводнение в Таиланде: начали эвакуировать зэков и редких животных . Вести.ru (26 кастрычніка 2011 года). Праверана 26 кастрычніка 2011.
- ↑ Окраины Бангкока оказались под метровым слоем воды из-за разлива реки . РИА Новости (25 кастрычніка 2011 года). Праверана 26 кастрычніка 2011.
- ↑ В центральной части Бангкока началось сильное наводнение . Русская служба новостей (22 кастрычніка 2011 года). Праверана 23 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Премьер Таиланда получила чрезвычайные полномочия для борьбы с водой . РИА Новости (21 кастрычніка 2011 года). Праверана 21 кастрычніка 2011.
- ↑ Бангкок объявлен зоной стихийного бедствия . Вести.ru (23 кастрычніка 2011 года). Праверана 24 кастрычніка 2011.
- ↑ Стихия в Таиланде спровоцирует мировой дефицит жестких дисков . Вести.ru (23 кастрычніка 2011 года). Праверана 24 кастрычніка 2011.
- ↑ Один из аэропортов Бангкока полностью ушел под воду . Вести.ru (26 кастрычніка 2011 года). Праверана 26 кастрычніка 2011.
Спасылкі
- Паводка ў Тайландзе (фотахроніка падзей)(недаступная спасылка) (руск.)