Паездка ў Амерыку 2
Паездка ў Амерыку 2![]() | |
---|---|
англ.: Coming 2 America | |
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Кінакампанія | Paramount Pictures |
Працягласць | 110 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 5 сакавіка 2021[1] |
Папярэдні фільм | Паездка ў Амерыку |
IMDb | ID 6802400 |
«Паездка ў Амерыку 2» (англ.: Coming 2 America) — амерыканская кінакамедыя 2021 года. Сіквел фільма «Паездка ў Амерыку» (1988). Галоўную ролю адыграў Эдзі Мёрфі. У ім таксама зняліся Арсеніа Хол (як і Мёрфі ў розных ролях), Джэрмэйн Фаўлер, Леслі Джонс, Трэйсі Морган, Кікі Лэйн, Шэры Хідлі, Тэяна Тэйлар, Уэслі Снайпс і Джэймс Эрл Джонс. Фільм стаў апошнім кіназ’яўленнем Джэймса Эрл Джонса і Луі Андэрсана перад іх смерцю ў 2024 і 2022 гадах адпаведна[2][3].
Першапачаткова фільм планавалася выпусціць у кінатэатрах кампаніяй Paramount Pictures, але з-за пандэміі COVID-19 правы на яго распаўсюджванне былі прададзены Amazon Studios. Amazon выпусціў яго ў лічбавым фармаце праз Amazon Prime Video 5 сакавіка 2021 года[4]. Фільм атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў. Як і яго папярэднік, фільм быў намінаваны на 94-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» за найлепшы грым і прычоскі.
Сюжэт
30 гадоў прайшло пасля паездкі Акіма ў Амерыку. У Замундзе ўсё спакойна: кароль Джафэ Джофер усё яшчэ на троне, краіна квітнее, а ўжо немалады прынц шчасліва жанаты і выхоўвае трох дачок. Вось толькі генерал з суседняй Некстдорыі не прапускае нагадаць Акіму аб адсутнасці ў таго спадчынніка і сватае свайго сына да старэйшай прынцэсы. Раптам шаман аб’яўляе, што ў Штатах жыве незаконнанароджаны сын Акіма, і яго трэба хутчэй прывезці ў Замунду. Акім з верным памагатым Сэмі зноў адпраўляецца ў Амерыку.
Зноскі
- ↑ https://variety.com/2020/film/global/amazon-coming-2-america-eddie-murphy-1234836599/
- ↑ Chapman, Wilson. Louie Anderson, Emmy-Winning Comedian, Dies at 68 (англ.) . Variety (21 студзеня 2022). Праверана 21 студзеня 2022.
- ↑ Carmel Dagan, Adam B. Vary. James Earl Jones, Distinguished Actor and Voice of Darth Vader, Dies at 93 (англ.) . Variety (9 верасня 2024). Праверана 11 верасня 2024.
- ↑ Oganesyan, Natalie. 'Coming 2 America' Drops One Day Early . Variety (4 сакавіка 2021). Праверана 5 сакавіка 2021.
Спасылкі
- Паездка ў Амерыку 2 на сайце «Internet Movie Database» (англ.)