Палац Чапскага (Мінск)
Палац | |
Палац Чапскага | |
---|---|
![]() Палац Чапскага на паштоўцы пачатку XX ст. | |
53°53′51,85″ пн. ш. 27°33′08,95″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Архітэктар | Віктар Шротэр |
Заснавальнік | Караль Чапскі |
Дата заснавання | 1894 |
Стан | не захаваўся |
![]() |
Палац Чапскага — палац графа Караля Чапскага ў Мінску.
Збудаваны ў 1894 годзе, за часамі Другой Сусветнай вайны пацярпеў мала, знішчаны ў пасляваенны час. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца будынак з ювелірнай крамай «Чараўніца» і кінатэатрам «Цэнтральны» (пр. Незалежнасці, 13).
Гісторыя
Палац узведзены ў 1894 годзе паводле праекта архітэктара Віктара Шротэра .
Акрамя жылых памяшканняў, на першым паверсе палаца (якраз там, дзе аркады) размяшчалася Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі. У 1906 годзе ў будынку палаца адчынілася лясная біржа, пры якой з 27 снежня 1908 года па 3 студзеня 1909 года прайшоў Калядны лясны кірмаш. У 1912 годзе біржа зрабілася агульнатаварнай.[1]
Пасля Другой сусветнай вайны, калі праектавалася першая чарга новай забудовы тагачаснай вул. Савецкай, каля 1949 годзе палац Чапскага быў знесены, хоць ён зусім не замінаў трасіроўцы новага праспекту.
Архітэктура
Трохпавярховы эклектычны палац упрыгожваў ніжні ярус аркадаў, а акцэнтам усяго будынка быў эркер, які выступаў з асноўнага аб’ёму палаца на ўсю яго вышыню.[2]
-
Чарцёж галоўнага фасада
-
Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, фота 1918 г. (Будынак не захаваўся)
-
Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, фота раней 1918 г. (Будынак не захаваўся)
-
Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, фота 1906 г. (Будынак не захаваўся)
-
Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, фота раней 1918 г. (Будынак не захаваўся)
Зноскі
- ↑ Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007— 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8. С. 156
- ↑ Алег Дзярновіч. На руінах Мінску // Наша Ніва, 1 красавіка 2009
Літаратура
- Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007— 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Чапскага (Мінск)