Палац прыгожых мастацтваў
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/Mexico_City_Palacio_de_bellas_artes.jpg/220px-Mexico_City_Palacio_de_bellas_artes.jpg)
Палац прыгожых мастацтваў (ісп.: Palacio de Bellas Artes, Паласіа-дэ-Бельяс-Артэс) — оперны тэатр у Мехіка, пабудаваны з карарскага мармуру і адрозніваецца выключнай пышнасцю дэкору ў стылях боз-ар і ар-дэко.
У пачатку XX стагоддзя тэатр быў вядомы як даўгабуд. Будаўніцтва тэатра па праекту італьянца Адама Баары працягвалася з 1904 па 1934 гады, хоць першапачаткова адкрыццё намячалася на кастрычнік 1908. Над афармленнем сцен працавалі славутыя мексіканскія муралісты Дыега Рывера, Альфара Сікейрас і Хасэ Клементэ Ароска. Асабліва вядомая філасофская фрэска Рыверы «Чалавек на ростанях». У 1954 годзе ў тэатры праходзіла развітанне з жонкай Рыверы — Фрыдай Кало.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паласіа-дэ-Бельяс-Артэс