Паліпорус парасонавы, Грыфала парасонавая ці Губа разгалінаваная (Polyporus umbellatus) — ядомы грыб-трутавік з роду Polyporus сямейства Polyporaceae.
Апісанне
Пладовыя целы, якіх можа быць ад ста і болей, аднагадовыя, складаюцца з шматлікіх галінастых ножак, якія нясуць маленькія шапкі. Белыя ножкі злучаюцца ля асновы ў агульны клубнепадобных пянёк. Пладовае цела дасягае ў дыяметры 50 см. Асобныя шапачкі дыяметрам 1-4 см, круглявай формы, размешчаны накшталт чарапіцы. Трубачкі вуглаватыя, белага або светла-жоўтага колеру, дыяметрам 1-3 мм. Мякаць шчыльная, белага або крэмавага колеру. Споравы парашок белы[1]. Споры цыліндрычныя або верацёнападобныя, памерам 7-10 на 3-4 мкм.
Пашырэнне
Пашырэнне: Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка. Расце ў лісцевых і хвойна-шырокалістых лясах як паразіт на каранях, ля асновы ствалоў і пнёў лісцевых парод дрэў (дуба, граба, клёна).
Ахоўваецца ў Беларусі, Украіне, Літве і Польшчы.
Выкарыстанне
Каштоўны ядомы і лекавы грыб.
Выявы
Грыб у разрэзе
Шматлікія капялюшыкі
Паштовая марка Беларусі
Зноскі
↑Янсен Пелле. Всё о грибах. — Вильнюс: «Акритас», 2009. — С. 126. — 160 с. — ISBN 5-30600-350-8.