Папа (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Па́па (венг.: Pápa) — горад на захадзе Венгрыі ў медзье Веспрэм. Другі паводле насельніцтва горад медзье. Насельніцтва складае 33 080 чалавек (2007).
Горад Папа размешчаны на поўнач ад пагорыстай грады Бакань. Размешчаны за 40 кіламетраў на паўночны захад ад сталіцы медзье — Веспрэма і за 40 кіламетраў на поўдзень ад Дзьёра. Папа — чыгуначны вузел, дарогі вядуць у Сомбатхей, Татабанью, Дзьёр і Чорну. Аўтадарогі звязваюць горад з навакольнымі гарадамі.
Насельніцтва горада ў значнай меры складаюць нашчадкі нямецкіх перасяленцаў, якія прыбылі сюды ў XVIII стагоддзі пасля вызвалення Венгрыі ад туркаў.
Славутасці
- Палац Эстэрхазі
- Каталіцкі сабор Св. Стэфана
- Кальвінісцкая царква
- Сінагога
Вядомыя асобы
- Ферэнц Дзьюрчань (нар. 1961) — буйны венгерскі прадпрымальнік, палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Гарады-пабрацімы
- Кампен, Нідэрланды
- Гарліцы, Польшча
- Шветцынген, Германія
- Казалек’я-дзі-Рэна, Італія
- Лучанец, Славакія
- Кавасна, Румынія
- Лайнефельдэ-Ворбіс, Германія
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Папа (горад)