Папскі тэалагічны факультэт «Марыянум»
Папскі тэалагічны факультэт «Марыянум» | |
---|---|
італ.: Pontificia facoltà teologica "Marianum" | |
Арыгінальная назва | італ.: Pontificia facoltà teologica "Marianum" |
Заснаваны | 1895 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рым |
Сайт | marianum.it |
Папскі тэалагічны факультэт «Марыянум» (італ.: Pontificia facoltà teologica "Marianum") — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам і спецыялізуецца ў галіне марыязнаўства.
Агульная характарыстыка
Сама назва «Марыянум» узыходзіць да Папы Баніфацыя IX, які ў 1398 годзе надаў калегіуму ордэна манахаў-сервітаў права прысвойваць вучоныя ступені па багаслоўі. Гэты калегіум у Рыме быў зачынены ў 1870 годзе ў сувязі з рэвалюцыяй і зноў адкрыты пад назвай калегіума святога Алесіа Фальканьеры ў 1895 годзе.
У 1939 годзе Габрыэле Раскіні заснаваў часопіс «Марыянум» і ўзначальваў яго на працягу трыццаці гадоў. У 1950 годзе Габрыэле Раскіні заснаваў Факультэт марыязнаўства, які 8 снежня 1955 года атрымаў статус Папскага інстытута згодна з указам Кангрэгацыі семінарый і універсітэтаў пад кіраўніцтвам Папы Пія XII, а Раскіні стаў яго рэктарам. З 1971 года факультэт быў адкрыты для навучання і свецкіх асоб.
Цяпер Папскі тэалагічны факультэт «Марыянум» з'яўляецца адной з найбольш аўтарытэтных устаноў па марыязнаўству. Акадэмічныя праграмы ўключаюць магістарскую (2 гады навучання) і доктарскую ступені. ВНУ мае бібліятэку з больш чым 85 тысячамі тамоў па марыязнаўству, а таксама часопісамі багаслоўскай тэматыкі.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 21 лютага 2022.