Парк
Парк — адкрытая азелянёная тэрыторыя, прызначаная для адпачынку. Як правіла, паркі знаходзяцца на ўтрыманні дзяржавы і адкрыты для адпачынку для ўсіх жадаючых.
Гісторыя паркаў
Паркавае мастацтва зарадзілася ў Кітаі (горад Сучжоў), а потым у эпоху барока было прыўнесена ў Францыю (рэгулярны парк). У XVIII стагоддзі на хвалі рамантызму з'явіўся пейзажны парк. Агульнадаступныя гарадскія паркі з'явіліся ў Еўропе толькі ў пачатку XIX стагоддзя. Адным з першых такіх паркаў стаў Англійскі сад у Мюнхене.

Тыпы паркаў
Англійскі парк

Англійскі парк (пейзажны парк, ландшафтны парк) — агульная назва тыпу паркаў, які з'явіўся ў Англіі ў XVIII стагоддзі. Хамфры Рэптан, адзін з самых знакамітых ландшафтных архітэктараў, выказаў наступныя прынцыпы пабудовы пейзажнага парку:
- свабодная планіроўка;
- выкарыстанне натуральных ландшафтаў — падкрэсліванне прыроднай прыгажосці і маскіроўка недахопаў ландшафту;
- наданне ілюзіі натуральнасці пры стварэнні пейзажных кампазіцый;
- цэласнасць усіх элементаў саду.
У пабудаванні пейзажнага саду пажаданы няроўны рэльеф — узвышшы, склоны, яры, прыродныя вадаёмы. Усе прыродныя недахопы мясцовасці згладжваюцца, а годнасці абыгрываюцца. Плоскі ландшафт трэба змяніць штучна.
Архітэктурныя пабудаванні ў пейзажным парку другарадныя, яны павінны быць упісаны ў пейзаж. Напрыклад, з дапамогай расліннага аб'ёму, які значна перавышае аб'ём пабудаванняў. Расліннасць маскіруе ўсе вострыя куты і дапаможныя канструкцыі.
Эфект пейзажнага саду — уражанне, быццам расліны тут ужо раслі, а чалавек знайшоў сярод іх свабоднае месца, каб штосьці пабудаваць. Нягледзячы на тое, што пейзажны сад вельмі падобны да прыроднага пейзажу, у ім існуе свой парадак, іерархія, строгі падбор раслін.
Батанічны парк

Батанічны парк (батанічны сад) — тэрыторыя, на якой з навукова-даследчай, асветніцкай і вучэбнай дзейнасцю культывуюцца, вывучаюцца і дэманструюцца калекцыі жывых раслін з розных частак свету і розных кліматычных зон.
Нацыянальны парк
Нацыянальны парк — тэрыторыя, на якой у мэтах аховы навакольнага асяроддзя абмежавана дзейнасць чалавека. Нацыянальныя паркі звычайна размешчаны ў месцах, якія былі ў значнай ступені неразвітыя, і часта захоўваюць вобласці з роднымі жывёламі, раслінамі і экасістэмамі (асабліва тымі, што знаходзяцца ў небяспецы), біялагічнай разнастайнасці або незвычайнымі геалагічнымі асаблівасцямі.
Французскі парк

Французскі, ці рэгулярны, парк мае геаметрычна правільную планіроўку, звычайна з выражанай рэгулярнасцю і сіметрычнасцю кампазіцый. Характарызуецца прамымі алеямі, кветнікамі, партэрамі і басейнамі правільнай формы, стрыжкай дрэваў і хмызнякоў і прыданнем ім розных геаметрычных форм.
Устройства паркаў у рэгулярным стылі дасягнула найвышэйшага піку ў эпоху барока (XVII—XVIII стагоддзі), прыкладам чаго з'яўляюцца сады Версаля.