Парламенцкія выбары ва Украіне (2014)

Палітыка
Украіна

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Украіны

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Украіны


Прэзідэнт Украіны


Кабінет Міністраў


Вярхоўная Рада


Судовая сістэма

  • Вярхоўны суд
  • Канстытуцыйны суд

Адміністрацыйны падзел


Палітычная сістэма

  • Палітычныя партыі
  • Перадвыбарныя блокі
  • Усеўкраінскія рэферэндумы
  • Парламенцкія выбары
    • 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2007 · 2008 · 2012 · 2014 · 2019
  • Прэзідэнцкія выбары

  • Унутраная палітыка
  • Знешняя палітыка
  • Замежнаэканамічная палітыка
  • Міжнародныя арганізацыі
Яўка выбаршчыкаў на выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 2014 года паводле выбарчых акругаў. Акругі, у якіх выбары не адбыліся, пазначаныя белым.

Парламенцкія выбары ва Украіне 2014 года — пазачарговыя парламенцкія выбары ва Украіне адбыліся 26 кастрычніка 2014 года. На выбарах быў абраны склад Вярхоўнай Рады Украіны 8-га склікання.

Выбарчая сістэма

Законам «Аб выбарах народных дэпутатаў Украіны» устаноўлены 5% прахадны бар'ер і змешаная выбарчая сістэма. Палову (225 дэпутатаў) ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады (450) выбарцы абяруць ў адмамандатных (мажарытарных) акругах. Пераможа той кандыдат, які атрымае болей галасоў выбарцаў, чым астатнія. Другая палова мандатаў размяркоўваецца паміж партыямі, за спісы якіх прагаласавала звыш 5% выбарцаў. Мандаты размяркоўваюцца прапарцыйна да атрыманых партыямі адсоткаў.

Вынікі выбараў

Размеркаванне месцаў

Арыентаваныя на збліжэнне з Еўрапейскіім Саюзам партыі атрымалі пераважную большасць месцаў. Пэўнай нечаканасцю выбараў стала перамога па спісах «Народнага Фронту» Арсеня Яцанюка, а не прэзідэнцкага «Блоку Пятра Парашэнкі». Не былі абраныя дэпутаты ад часова акупаваных Расіяй АР Крым, Севастополя, а таксама акупаваных частак Данецкай ды Луганскай абласцей. Упершыню не здолелі прайсці бар’ер камуністы. Таксама не здолелі прайсці бар’ер і нацыяналісты з УА «Свабода» і «Правага Сектара».

Вынікі выбараў
Партыя Працэнт галасоў «за» ў шматмандатнай акрузе Атрымана мандатаў у шматмандатнай акрузе Перамог у аднамандатных акругах Атрымана месцаў (агулам)
Народны Фронт 22,14 64 18 82
Блок Пятра Парашэнкі 21,82 63 68 131
Самапомач 10,98 32 1 33
Апазіцыйны блок 9,43 27 2 29
Радыкальная партыя 7,45 22 0 22
УА «Бацькаўшчына» 5,68 17 3 20
УА «Свабода» 4,71 0 6 6
Камуністычная партыя Украіны 3,88 0 0 0
Моцная Украіна 3,12 0 1 1
Грамадзянская пазіцыя 3,11 0 0 0
ЗАСТУП 2,66 0 1 1
Астатнія (меней за 2 % па спісу)

Спасылкі